Субота, 27.07.2024, 03:04

ЛЕБЕДЗЕЎСКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
ЛЕБЕДЗЕЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на заходняй ускраіне вёскі Лебедзева Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1910-я гг. з жоўтай цэглы як родавая пахавальня. Адноўлена пасля рэстаўрацыі 1990 г.


Помнік архітэктуры неаготыкі з рысамі мадэрна. Кампактны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над трохграннай апсідай. Спрошчанасць аб'ёмна-прасторавага вырашэння эфектна кантрастуе з насычаным цагляным дэкорам фасадаў. На іх высакаякаснай цаглянай муроўкай выкананы ліштвы і руставаныя броўкі стральчатых аконных праёмаў, паясы парэбрыка і гарадкоў, прамавугольныя панэлі, вуглавыя контрфорсы, а з бетоннай фармоўкі — акантавыя разеткі, гіркі, пяты арак, капітэлі калонак. Галоўны фасад завершаны двухсхільным шчытом з вуглавымі гранёнымі фіяламі і акаймаваны аркатурным фрызам. Над стральчатым парталам увахода — круглае акно-люкарна, што нагадвае вокны-ружы гатычных сабораў. Эстэтычныя асацыяцыі з апошнімі выклікаюць стральчатыя аркі і праёмы, вуглавыя контрфорсы, каваны каталіцкі крыж з характэрнымі «крабамі».

Афармленне інтэр'ера выканана ў стылі неакласіцызму: атынкаваныя сцены з канелюраванымі пілястрамі, драўляная столь на падугах з плафонам па цэнтры. Для алтара прызначалася стральчатая ніша з высокім подыумам на тыльнай сцяне апсіды. Пад капліцай скляпеністае сутарэнне, уваход у якое праз знешнюю бакавую прыбудову-прыямак.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 48
Гасцей: 48
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.