Субота, 27.07.2024, 03:24

ЛІДСКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

Галоўная »
ЛІДСКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ размяшчаецца у жылым раёне «Маладзёжны», у паўночна-заходняй частцы горада Ліда Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.


Архітэктура храма вырашана ў стылі постмадэрнізму. Дынамічна-асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць высокі прамавугольны ў плане неф з апсідай пад стромкім двухсхільным дахам, завершаным на фасадзе каркаснай шатровай званічкай. 3 левага боку далучаны трапецападобны ў плане ніжэйшы неф з трохграннай вежай пад сферычным купалам, закрытымі на фасадзе сценкай-экранам крывалінейнага абрысу. Кампазіцыю ўскладняе прыбудова чатырохграннай шатровай сакрысціі, завершанай васьмігранным шатровым барабанчыкам. Фасады арытмічна расчлянёны разнастайнымі па форме аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах: арачныя і квадратныя, круглыя і паўкруглыя люкарны, гранёны зашклёны эркер і інш.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.