Субота, 27.07.2024, 04:07

МАГІЛЁЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА (фарны)

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА (фарны) размяшчаецца ў цэнтры горада Магілёў, за абласным аддзяленнем сувязі на вуліцы Болдзіна. Пабудаваны як парафіяльны ў 1604 годзе з цэглы па фундацыі караля Жыгімонта III Вазы (па іншых крыніцах — у 1675—80 гг.), перабудаваны ў 1810 г. З'яўляўся кафедральным да пераносу кафедры ў касцёл кармеліцкага кляштара. Захаваўся ў рэштках, выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах.


Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам з бакавымі крыламі трансепта і пяціграннай апсідай. Франтальны фасад быў вырашаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам, фланкіраваны вежамі (захаваўся першы ярус). Цэнтральны кубападобны аб'ём малітоўнай залы быў накрыты сферычным купалам з ліхтаром. Бакавыя фасады чляніліся арачнымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных нішах.

У інтэр'еры тры алтары былі выкананы ў стылі ракако. Галоўны двух’ярусны алтар быў аформлены двумя калонамі, над якімі ўзвышаўся фігурны шчыт з бакавымі валютамі, дэкаратыўнымі вазамі, картушамі. На хорах быў устаноўлены сямігалосы арган.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.