Нядзеля, 05.05.2024, 11:53

МАР'ІНА ГОРКА

Галоўная »
МАР'ІНА ГОРКАгорад, цэнтр Пухавіцкага раёна, на р.Цітаўка. За 63 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Мінск – Асіповічы, аўтадарогамі звязаная з Мінскам, Бабруйскам, Чэрвенем, Уздой.

Мар'іна Горка
Мар'іна Горка
Герб і сцяг Мар'інай Горкі

Вядомая з XVI ст. Належала Радзівілам, Бужынскім, Ратынскім, Крупскім, пасля 1863 г. – міністру ўнутраных справаў Л.С.Макаву. Назва паходзіць ад горкі, на якой, паводле легенды, стаяў язычніцкі храм, дзе ў «мар'ін дзень» адбываліся святкаванні (пазней там была пабудаваная царква). Паводле падання, назва мясціны пайшла ад узвышша, на якім засілілася дачка абшарніка Мар'я (дзяўчына не вытрымала разлукі з каханым па абвінавачванні ўласным бацькам у стасунках з прасталюдзінам). Згодна з іншаю легендай, паселішча назвалі Мар'інай Горкай ад суседняй царквы, дзе знаходзіўся цудоўны абраз Божай Маці. Існуюць і іншыя версіі ды легенды.

З 1793 г. у складзе Расіі, вёска ў Ігуменскім павеце. Баніфацы Крупскі, уладальнік паселішча, быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863 – 1864 гг.) у краі, па задушэнні якога расійскія ўлады канфіскавалі ягоную маёмасць, a самога выслалі ў Сібір.

Росту паселішча садзейнічала будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі (1872 г.). 30 жніўня 1876 г. заснаваная сельскагаспадарчая школа (з 1921 г. сельгастэхнікум). У 1897 г. былі 24 двары з 2 тыс. жыхароў. З 1924 г. цэнтр Пухавіцкага раёна. З 1938 г. гарадскі пасёлак, меў 6,5 тыс. жыхароў у 1939 г.

У Вялікую Айчынную вайну з 28 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. была пад нямецкай акупацыяй. Дзейнічала маладзёжнае падполле. Акупанты знішчылі ў Мар'інай Горцы і раёне 3145 чалавек. Пад час адступлення вораг знішчыў 90 % паселішча.

З 1955 г. горад; 9,3 тыс. жыхароў у 1959 г., 11,3 тыс. – у 1970 г. Да нашых дзён збярогся былы сядзібны дом Макавых (пабудаваны ў 1870 – 1876 гг.). Страчаная спадчына – царква Нараджэння Божай Маці (1874), царква Святога Аляксандра Неўскага (1871).

Мар'іна Горка
Сядзібны дом Макавых

Тут нарадзіліся кампазітар, народны артыст БССР, народны артыст СССР Ігар Лучанок, журналіст, краязнавец, сябра рэдкалегіі «Краязнаўчай газеты» Алесь Карлюкевіч.

Мар'іна Горка
Касцёл Святога Антонія, які быў перабудаваны з электрастанцыі

Мар'іна Горка
Царква Святога Аляксандра Неўскага

Насельніцтва горада ў 1989 г. складала 18,9 тыс. чалавек, у 1999 г. – 23,8 тыс., у 2007 г. – 22,8 тыс., у 2009 г. – 22,4 тыс.

Мар'іна Горка
Сядзібны дом Бонч-Асмалоўскіх

У сядзібным доме Бонч-Асмалоўскіх (в.Блонь) дзейнічаюць раённы краязнаўчы музей (1974 г.) з аддзелам, прысвечаным народным пісьменнікам Беларусі Якубу Коласу, і I.Чыгрынаву, і карцінная галерэя.

Мар'іна Горка
Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь

За некалькі кіламетраў ад горада (в.Антонава) адзначаны геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 31 (432) жнівень 2012 г.
Меню
https://ndn.info/rubric/proisshestviya архивы происшествия новости новосибирска.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
https://ndn.info/rubric/proisshestviya архивы происшествия новости новосибирска.
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
https://ndn.info/rubric/proisshestviya архивы происшествия новости новосибирска.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.