Пятніца, 26.04.2024, 16:43

МІНІЯЦЮРНАЕ ВЫДАННЕ, кішэнная кніга, кніга-малютка, ліліпутнае выданне, мініяцюрная кніга

Галоўная »
МІНІЯЦЮРНАЕ ВЫДАННЕ, кішэнная кніга, кніга-малютка, ліліпутнае выданне, мініяцюрная кніга, міні-выданне — твор друку, памер якога не перавышае 100 x 100 мм (без вокладкі). Служыць для задавальнення патрэбаў аматараў кнігі, з’яўляецца адным з сродкаў развіцця кніжнай культуры і друкарскай тэхнікі, прапаганды кнігі, а таксама — аб’ект калекцыянавання.

Мініяцюрныя кніжкі выпускалі яшчэ ў антычным свеце. Самым старым лічыцца «Майвцкі Дыурналій», выдадзены П.Шэферам у 1468 г., фармат 12° (94 x 65). У інкунабульны перыяд мініяцюрныя выданні друкаваліся тымі ж шрыфтамі, што і вялікафарматныя. Упершыню паменшыў шрыфт венецыянскі выдавец А.Мануцый. У XVI — XVII стст. масавы выпуск мініяцюрных выданняў наладзілі галандскія друкары Эльзевіры.

На тэрыторыі Беларусі мініяцюрныя выданні з’явіліся ў XVII — XVIII стст.: Малітваслоў (Магілёў, 1695; 24°), Святцы (Супрасль, 1786; 16°). У БССР адно з першых мініяцюрных выданняў — тэкст Канстытуцыі БССР на беларускай мове (Баранавічы, 1948). Сярод сучасных — зборнік вершаў «Гімн кнізе» (1980), «Песня пра зубра» М.Гусоўскага (1981), вершы Янкі Купалы (1982), зборнік песень «Спадчына» (1983), «Проблісткі. Мініяцюры» Я.Брыля (1992), зборнік вершаў Цёткі (1996), «У вянок Адаму Міцкевічу» (1998), «Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю. Песні матчыны з Вушаччыны» Р.Барадуліна (2005), цыкл кніг «Выбранае» Я.Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча ды інш. (2011).

Мініяцюрныя выданні прыгожа аформленыя мастакамі А.Кашкурэвічам, В.Шаранговічам, М.Будавеем, М.Купавам і інш. На XX Міжнароднай выстаўцы-кірмашы «Мінск-2012» быў прадстаўлены мініяцюрны двухтомнік Янкі Купалы «Жалейка» (35x47 мм), выдадзены ў Азербайджане ў 2012 г.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 8 (457), люты 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.