Субота, 27.07.2024, 02:26

ПАГОСТ-ЗАГАРОДСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
ПАГОСТ-ЗАГАРОДСКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы майстроў з вёскі Пагост-Загародскі Пінскага раёна. Найбольшага росквіту промысел дасягнуў у канцы XIX — першай палове XX ст. Выраблялі чорнаглянцаваны посуд гаспадарчага прызначэння: глякі (бунькі), збанкі, міскі, гладышы, макітры (макацёры), гаршкі з вушкамі, формы, кубкі, фігурныя кветнікі, вазоннікі.


Вырабы вызначаюцца буйнымі лаканічнымі формамі, суцэльна глянцаванай паверхняй, коса зрэзанымі венчыкамі місак і макітраў.

У пасляваенны час промысел заняпаў. Калекцыя пагост-загародскай керамікі 1920 — 1930-х гадоў зберагаецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 34 (627) верасень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 24
Гасцей: 24
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.