Субота, 27.07.2024, 02:32

ПАЛЕШУКІ

Галоўная »
ПАЛЕШУКІ — назва карэнных жыхароў Палесся. Называліся таксама палешчукі, палышчукі, палішчукі.

Этымалогія звязаная з тапонімам Палессе. Упершыню ў гістарычных крыніцах упамінаецца на карце Вялікага Княства Літоўскага Т. Макоўскага (1613) у адносінах да жыхароў узбярэжжаў Прыпяці. Даследаванні XIX — XX стст. дазволілі больш падрабязна лакалізаваць арэал распаўсюджвання назвы: пераважна на поўнач у межах Пружаны — БярозаКосаваІвацэвічыГанцавічы — Старобін — Любань — рака Пціч — Ельск — Славечна, на поўдзснь — Ратна — Любомль — Ківерцы — Кастопаль — Корасцень — Оўруч. У той жа час была адзначаная наяўнасць аналагічных этнанімічных вызначэішяў (палехі, палюхі, палясяне ды інш.) у насельніцтва на левабярэжжы Дняпра, у шэрагу раёнаў Калужска-Арлоўскага і Бранска-Жыздрынскага Палесся.

У вобласці Беларуска-Украінскага Палесся ўжо ў першай палове XX ст. распаўсюджванне назвы паляшук не было паўсюдным і чаргавалася з іншымі этнанімічнымі вызначэннямі (літвіны, беларусы, украінцы, палякі, рускія), часам замянялася імі ці мясцовымі ўрбонімамі і сельскімі этніконамі (пінчукі, тураўцы, гарадокцы, гарадчане ды інш.). Пэўныя лінгвістычныя, этнаграфічныя, геаграфічныя, культурна-побытавыя ды іншыя асаблівасці розных групаў палешукоў абумовілі і дыферэнцыраванасць іх назваў: палешукі-багнюкі, палешукі-гэтуны, палешукі-гідуны, палешукі-зюзюкі, палешукі-сакуны ды інш.

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны з БССР і УССР назва паляшук змянілася на этнонімы беларусы і ўкраінцы.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №13 (654) сакавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.