Субота, 27.07.2024, 03:51

ПАРТАЛ

Галоўная »
ПАРТАЛ (ням. Portal ад лац. porta ўваход, вароты) – архітэктурнае абрамленне дзвярнога праёма (пераважна ў манументальных грамадскіх, культавых і іншых будынках).

Вядомы са старажытнасці ў манументальных грамадскіх, культавых будынках. Для архітэктуры Старажытнага Егіпта і антычнасці характэрныя простыя паводле аздаблення парталы з плоскімі перамычкамі, для старажытнай Месапатаміі – арачныя парталы, на Блізкім і Далёкім Усходзе былі пашыраныя прамавугольныя парталы з нішамі-піштакі. 3 XI стагоддзя у раманскай, гатычнай і старажытнарускай архітэктуры пашырыліся арачныя, так званыя перспектыўныя (звужаныя ўглыб), парталы, аформленыя ў выглядзе ўступаў, у вуглах якіх размяшчаліся калонкі, злучаныя архівольтамі. Рэнесансавыя і барочныя парталы звычайна аздабляліся пілястрамі, калонамі, што неслі антаблемент або франтон. Часта парталы ўпрыгожвалі скульптурай, разьбой, лепкай, размалёўкай, кафляй.

На землях Беларусі вядомыя з XI — XII стагоддзяў (Дабравешчанская царква ў Віцебску, Сафійскі сабор у Полацку). Рысы готыкі выявіліся ў стральчатых парталах (касцёл у вёсцы Ішкалдзь Баранавіцкага раёна). Складаную кампазіцыю мелі парталы барочных збудаванняў (касцёл кармелітаў у горадзе Глыбокае). У пачатку XX стагоддзя пашыраны перспектыўны партал (капліца ў вёсцы Лясная Слаўгарадскага раёна), які часам аздабляўся вімпергам (касцёл у вёсцы Гервяты Астравецкага раёна, палац у горадзе Косава Івацэвіцкага раёна). У архітэктуры псеўдарускага стылю былі пашыраныя кілепадобныя парталы (Барысаглебская царква ў Магілёве).

Парталы ў савецкай архітэктуры маюць разнастайныя кампазіцыйныя формы і афармленне, вырашаліся ў строгіх манументальных формах з выкарыстаннем у аддзелцы прыроднага каменю (будынкі ЦК КПБ у Мінску, цяпер — Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, корпус прэзідыума НАН Беларусі), часам робяць у выглядзе порціка (будынкі Вялікага тэатра оперы і балета і галоўны корпус педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ў Мінску). Яны з'яўляюцца адным з галоўных кампазіцыйных акцэнтаў збудавання (аўтавакзал «Усходні» і будынак тэатра музычнай камедыі ў Мінску, Палац культуры ў вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёна).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №1 (670) студзень 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.