Субота, 27.07.2024, 02:43

ПЕСКАЎСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ

Галоўная »
ПЕСКАЎСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ размяшчаецца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Пескі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1898—1918 гады з цэглы і бутавага каменю. Закрыты ў 1945 годзе, вернуты парафіянам у 1989 годзе, адрэстаўрыраваны ў 1997 годзе.


Намер збудаваць на месцы старажытнага драўлянага касцёла 18 стагоддзя (для яго ў 1780 годзе адліты звон) новы храм «на карысць прыватных сялян і прыхаджан» выказала ў 1850 годзе ўдава Ганна Аскірка і падрыхтавала план з фасадам на гэтую пабудову. Дазвол быў выдадзены, але будаўніцтва не адбылося з-за палітычнай сітуацыі ў краіне. У 1899 годзе парафіянамі і мясцовымі памешчыкамі пытанне аб будаўніцтве новага мураванага касцёла замест старога трухлявага было ўзнята зноў і станоўча вырашана 10.07.1896 года. Архітэктурны праект касцёла склаў інжынер Даніеў. На будаўніцтва храма граф Чэслаў Красіцкі ахвяраваў 43 дзесяціны зямлі, але з-за недахопу сродкаў будаўніцтва расцягнулася на два дзесяцігоддзі.

Помнік архітэктуры неаготыкі. Аднавежавы трохнефавы храм базілікальнага тыпу з трансептам і пяціграннай апсідай з бакавымі нізкімі сакрысціямі. У сілуэце пабудовы дамінуе трох’ярусная васьмерыковая шатровая званіца на франтальным фасадзе. Асноўны аб'ём аддзелены трансептам ад алтарнай групы. Выразныя па пластыцы фасады трансепта ствараюць кампазіцыйны акцэнт на бакавых фасадах касцёла, якія падзелены контрфорсамі. Шчыты трансепта завершаны зубчастымі атыкамі і фланкіраваны пілястрамі. Вядучая архітэктурная тэма — стральчатая гатычная арка для малюнка ўвахода і вокнаў, вуглавыя востраканцовыя фіялы. Унутры нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі. Прэсбітэрый аддзелены ад трансепта стральчатай аркай.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 32
Гасцей: 32
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.