РУСОТСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА размяшчаецца каля вёскі Русота Гродзенскага раёна, за 1 км на поўдзень ад
вёскі Чашчаўляны, на
могілках каля шашы
Гродна—Парэчча. Пабудавана ў 19 стагоддзі з дрэва як пахавальня ўладальнікаў
маёнтка Прушынскіх. Адноўлена ў 1998 годзе.
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане
зрубам з трохсценнай
алтарнай часткай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Над усечаным трохвугольным франтонам фасада ўзведзена чатырохгранная шатровая
званічка. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Унутры на
алтарнай сцяне драўляная эдыкула з
абразамі Маці Божай Вастрабрамскай, святых Пятра і Паўла.