Субота, 27.07.2024, 03:06

ВІДЗАЎСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ (Троіцкі касцёл)

Галоўная »
ВІДЗАЎСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ (Троіцкі касцёл) размяшчаецца ў цэнтры гарадскога пасёлка Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.


Пабудаваны ў 1909—14 гг. з чырвонай цэглы паводле праекта архітэктара В.Міхневіча (альтэрнатыўны праект распрацаваў Л.Вітан-Дубейкаўскі). Свой уклад у будаўніцтва храма зрабіла памешчыца з Наўлян Мітаслаўская. Касцёл пашкоджаны ў 1915 г. ў выніку прыфрантавых ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны. У 1920-я гг. адноўлены. 3 1936 г. закрыты (прыстасаваны пад клуб). У Вялікую Айчынную вайну (16.01.1943 г.) спалены фашыстамі разам з вёскій (загінуў і ксёндз, які адмовіўся яго пакінуць). Пазней адноўлены. У 1948 г. закрыты (выкарыстоўваўся пад склад, спартыўную залу, майстэрні, стралковы цір). У 1989 г. касцёл перададзены вернікам.

Першы касцёл заснаваны ў 1481 г., замест яго ў 1498 г. віленскі біскуп Войцех Табор узвёў новы храм для манахаў-бернардзінцаў і парафіяльную школу пры ім. В 1754 — 1773 гг. тут дзейнічала езуіцкая місія.

Касцёл — адзін з найбольш выразных твораў архітэктуры неаготыкі. Аб'ёмы кананічнай трохнефавай двухвежавай базілікі з пяціграннай апсідай, двухпавярховымі сакрысціямі і трансептам згрупаваны ў дынамічна нарастаючую архітэктурную кампазіцыю (узмоцнена размяшчэннем храма на вышэйшай кропцы рэльефа мясцовасці). Прынцыпы гатычнага дойлідства з яго дынамікай, складанымі рытмамі, падпарадкаваннем адзінай вертыкальнай накіраванасці, кантрастнымі прапарцыянальнымі суадносінамі ў поўнай меры ўвасобіліся ў архітэктуры касцёла. Дынаміка, магутны рух галоўнага фасада падхоплены бакавымі фасадамі, расчлянёнымі ступеньчатымі контрфорсамі і прарэзанымі стральчатымі аконнымі праёмамі (раней былі запоўнены каляровымі вітражамі). Зграбныя, лёгкія вежы (вышыня 59 м) завершаны спічастымі шпілямі і аб'яднаны ступеньчата-зубчастым шчытом. Гэты архітэктурны элемент выкарыстаны ў завяршэннях трансепта, вылучэнні ярусаў вежаў. Галоўны ўваход вырашаны перспектыўным парталам з вімпергам і вялікім акном-ружай над ім. Эстэтычнае ўражанне ўзмацняецца насычаным чырвоным колерам высакаякаснай адкрытай муроўкі будынка.

У інтэр'еры калоны і пілястры складанага профілю пераходзяць у высокія спічастыя аркі скляпенняў, што надае яму, як і фасаду, вертыкальную дынамічнасць.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.