Субота, 27.07.2024, 03:52

ЗЭЛЬВЕНСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Галоўная »
ЗЭЛЬВЕНСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы пасёлка Зэльва Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1908—13 гг. з цэглы паводле праекта архітэктара І.П.Дзяконскага. У 1950-я гг. закрыты, у 1989 г. перададзены вернікам.




Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Сіметрычна-восевая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя пабудавана паводле канона трохнефавай двухвежавай базілікі. Дынамічны вертыкальны рух дасягаецца высокімі двух’яруснымі вежамі (васьмярык на чацверыку) з шатровымі пакрыццямі і спічастымі шпілямі ў завяршэнні. Выкарыстана спалучэнне геаметрычна правільных аб'ёмаў, іх плоскасных граняў і фасадаў, прарэзаных арачнымі праёмамі. Вертыкальную дынаміку кампазіцыі фасада ўраўнаважвае працягнутая ўздоўж франтальнага фасада адкрытая галерэя-экзанартэкс са складаным рытмам паўцыркульных і стральчатых арак, цэнтральная з якіх вылучана стылізаваным вімпергам. Высокі дах утварае паміж вежамі невялікі шчыт з акном-трыфорыумам. Падабенства з сярэдневяковым саборам надае і каркасная сігнатурка з ігольчастым шпілем над пяціграннай апсідай, контрфорсы па вуглах і ў прасценках арачных аконных праёмаў. Зала шасцью гранёнымі слупамі падзелена на тры нефы.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 48
Гасцей: 48
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.