Пятніца, 19.04.2024, 12:03

ЖУКОЙНІ-ЖАЛЯДСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПАЛЕРНАЙ

Галоўная »
ЖУКОЙНІ-ЖАЛЯДСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПАЛЕРНАЙ размяшчаецца ў заходняй частцы вёскі Жукойні-Жалядскія Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці на могілках. Пабудаваны ў 19 ст. з цэглы, перабудаваны ў 1928 г. Закрыты ў 1947 г., адноўлены ў 1990 г. 3 боку перад храмам пастаўлена драўляная чатырохгранная двух’ярусная званіца пад двухсхільным пакрыццём.


Помнік архітэктуры гістарызму. Трохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя ў плане аб'ёмы малітоўнай залы, апсіды і ніжэйшай сакрысціі. Двухсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны над фасадам васьмігранным шатровым драўляным барабанам, праз трохвугольныя застрэшкі пераходзіць у вальмавы над апсідай. Франтальны фасад вырашаны ўтрыраваным драўляным чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі і падваконнымі панэлямі, у апсідзе апяразаны гарадковымі фрызамі. Атынкаваныя і пабеленыя сцены кантрастуюць з паліхраміяй бутавай муроўкі цокаля.

Унутры памяшканні перакрыты адзінай плоскай столлю. У залу выступае антрэсоль хораў, падрыманая дзвумя слупамі. Драўляны галоўны і два бакавыя маляваныя алтары трактаваны ў стылі неабарока. Сцены і плафоны столі пакрыты арабескавай арнаментыкай. На левай сцяне апсіды навешана гранёная кафедра амбона.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.