Нядзеля, 28.04.2024, 23:25

ЗВАНОК

Галоўная »
ЗВАНОК – самагучальны музычны інструмент. Той жа канструкцыі, што і звон. Званкі адрозніваюцца памерамі, формай, матэрыялам і спосабам вырабу, характарам гучання, прызначэннем.

званок
Драўляны трапецападобны званок з двумя язычкамі

Металічныя званкі з адным язычком (біла) грушападобнай ці ўсечанай конусападобнай формы адлівалі з бронзы, медзі, кляпалі з бляхі мясцовыя кавалі. Драўляныя трапецападобнай формы званкі (ботала, кляпайла, калатушка, лыпатуха, балабон) з двума язычкамі рабілі сталяры з дрэва цвёрдых парод (бяроза, клён).

Гучанне падвешаных званкоў разнастайнае па вышыні тону, сіле і афарбоўцы: ад яркага меладычнага да глухога і цьмянага, ад моцнага да прыглушанага.

званок
Металічныя званкі грушападобнай формы і ўсечанай конусападобнай формы

Званкі выкарыстоўвалі ў пастухоўскай практыцы (яны дапамагалі сачыць за жывёлай і адпужвалі ваўкоў, а паводле павер'яў — злых духаў); у розных абрадах — калядным (мужчыны хадзілі па вёсцы са звяздой і званком, спяваючы калядкі; званок чаплялі на шыю «казы» і «кабылы»), масленічным (каталіся на санях, а запрэжаных коней прыбіралі стужкамі, званкамі і шархунамі), вясельным (рознагалосыя гукі званкоў і шархуноў апавяшчалі, што едзе вяселле), пахавальным (хадзілі са званком па вёсцы, паведамляючы пра смерць кагосьці з жыхароў), а таксама ў час набажэнства ў касцёле.

Званок быў неад'емнай прыналежнасцю паштовай службы, чыгунак і школьных устаноў. Званок з'яўляецца састаўной часткай бубна.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: I.Дз. Назіна
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.