Субота, 27.04.2024, 04:37

ЕЛЬСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ЕЛЬСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў горадзе Ельск у чэрвені 1976 г. на базе Музея народнай славы (створаны ў 1966 г.). У снежні 2004 г. адкрыта выставачная зала. Агульная плошча экспазіцыі 103 м2, выставачнай залы — 103 м2. Асноўны і навукова-дапаможны фонды (2008) складаюць 3871 экспанат. Дырэктар музея В.С.Антропава.

У раздзеле «Рэвалюцыя, грамадзянская вайна, перыяд калектывізацыі» экспануюцца матэрыялы пра ўдзельніка грамадзянскай вайны С.М.Калбасіна (адзін з першых узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга) і дваццаціпяцітысячніка Р.М.Сумара, першых арганізатараў і старшынь калгасаў.

Значнае месца ў экспазіцыі музея займае Вялікая Айчынная вайна. Тут адлюстравана дзейнасць падпольных абкома і райкома КП(б)Б прадстаўлены фатаграфіі сакратароў падпольнага райкома І.А.Козінцава і З.Я.Чарнаглаза, удзельнікаў падполля і партызанскага руху на Ельшчыне, матэрыялы пра дзеянні 37-й Ельскай партызанскай брыгады, звесткі пра Героя Савецкага Саюза Я.Налепку і яго баявых таварышаў-славакаў, што ўдзельнічалі ў партызанскім руху на Ельшчыне. Экспануюцца матэрыялы аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне, вызваленні горада і раёна воінамі 415-й стралковай дывізіі і партызанамі 37-й Ельскай партызанскай брыгады (карта-схема вызвалення Ельска); фотаздымкі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з Ельскага раёна, матэрыялы пра Героя Савецкага Саюза Л.М.Каплана, удзельніка французскага Супраціўлення У.Антоненку, удзельніка Парада Перамогі 1945г. і святочных парадаў на Краснай плошчы ў Маскве 1985 г., 1990-х гг. М.Дз.Бычкоўскага.

У экспазіцыі аддзела прыроды прадстаўлены чучалы птушак, звяроў, калекцыі насякомых, узоры парод дрэў, лекавыя расліны і інш.

Этнаграфічную калекцыю складаюць творы народнага мастацтва раёна: тканыя андаракі, кашулі, фартухі, посцілкі, паясы; матэрыялы, якія характарызуюць развіццё хатніх рамёстваў: калаўроты, кросны, церніца, каўшы, кошыкі і інш.; ганчарныя вырабы.

У музеі сістэматычна праводзяцца выстаўкі жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры выставачнай зале працуе музычны салон.

Адрас: 247820, г.Ельск, вул.Дзяржынскага, 1
Тэлефон: +375-2354-216-15
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет:
Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Аўтар: В.С.Антропава
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.