Субота, 27.07.2024, 02:33

ГЕРМАНІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

Галоўная »
ГЕРМАНІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Германішкі Воранаўскага раёна. Пабудаваны ў 1909 г. з бутавага каменю. Закрыты ў 1965 г., вернуты парафіянам у 1987 г., асвячоны 17.06.2000 г. Абкружаны бутавай агароджай з трохпралётнай брамай.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму з фронта далучана трох’ярусная (васьмярык на двух чацверыках) шатровая званіца (надбудавана ў 1920-я гг.). Выцягнутая пяцігранная апсіда, аб'яднаная з асноўным аб'ёмам агульным дахам, мае бакавыя нізкія сакрысціі. На паліхромных сценах графічна вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору — прафіляваныя ліштвы стральчатых аконных праёмаў, карнізы і вуглавыя лапаткі.

У кутку бутавай агароджы касцёла капліца. Узведзена ў другой палавіне 19 ст. з цэглы. Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохграннай вежай пад акруглым скляпеннем з крыжом у завяршэнні. Атынкаваныя грані раскрапаваны ў два ярусы прамавугольнымі нішамі, апяразаны трох’абломным карнізам.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 35
Гасцей: 35
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.