Субота, 27.07.2024, 04:02

ІЛЛЯЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА

Галоўная »
ІЛЛЯЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА размяшчаецца ў паўночнай частцы вёскі Ілля Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1907—09 гг. з цэглы і гранітных блокаў паводле праекта архітэктара А.Клейна. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны парафія налічвала да 1700 прыхаджан. У 1920-я гг. касцёл вернуты парафіянам, пры ім аселі сёстры-непакалянкі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны выкарыстоўваўся ў вытворчых мэтах. Адрэстаўрыраваны ў 1990-я гг.


Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Да прамавугольнага ў плане накрытага двухсхільным дахам аб'ёму далучаны нізкая паўкруглая апсіда і крыло трансепта з боку паўднёва-ўсходняга фасада. Фасад расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі на тры праслы, у цэнтры ўваходны арачны партал пад вімпергам, над якім акно-трыфорыум, па баках арачныя аконныя праёмы. Фасад завершаны трохгранным шчытом, над якім у канцы 20 ст. адноўлена драўляная трох’ярусная чатырохгранная званіца пад спічастым шатром. Бакавыя сцены (таўшчыня 1 метр) рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурны дэкор (ліштвы праёмаў, карнізы, русты) выкананы чырвонацаглянай муроўкай, вылучанай на паліхромным фоне гранітных сцен.

У інтэр'еры памяшканні злучаны шырокімі арачнымі прасветамі, зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем (першапачаткова гатычным), апсіда — конхай на распалубках. На алтарнай сцяне абраз «Найсвяцейшае Сэрца Ісуса» у неагатычным ківоце, на бакавых прасценках прэсбітэрыя алтары з абразамі «Святы Юзаф з немаўляткам» (злева) і «Маці Божая Вастрабрамская» (справа), прысценны алтар «Маці Божая Чанстахоўская». У нартэксе драўляная скульптура «Укрыжаванне».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 36
Гасцей: 36
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.