Субота, 27.07.2024, 04:03

КНЯЖЫЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА БІСКУПА МІКАЛАЯ

Галоўная »
КНЯЖЫЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА БІСКУПА МІКАЛАЯ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Княжыцы Магілёўскага раёна. Пабудаваны ў 1780 г. з цэглы.


У 1670 г. у Княжыцах заснаваны кляштар дамініканцаў. У 1681 г. пабудаваны касцёл з дрэва (спачатку уніяцкая царква) па фундацыі ўладальніка мястэчка надворнага харунжага Вялікага Княства Літоўскага Канстанціна Паца, які ахвяраваў на будаўніцтва 18 тыс. злотых і фальварак з сялом Балочыцы (81 валока 3 дзесяціны ворнай зямлі). У 1724 г. Крыштоф Пац выдзеліў яму 15 тысячы злотых, у 1739 г. Андрэй і Соф'я Крукоўскія ахвяравалі на кляштар 2 тысячы злотых, у 1750 г. Антон Міхал Пац — 2 тысячы злотых. Мураваны касцёл асвячоны біскупам С.І.Богуш-Сестранцэвічам. У 1801 г. пабудаваны апошні драўляны кляштарны корпус з мураваным флігелем. Кляштар скасаваны 19.07.1832 г. Касцёл заставаўся парафіяльным, пасля 1863 г. закрыты, у 1865—72 гг. перароблены ў праваслаўную Свята-Аляксандра-Неўскую царкву. Пазней прыйшоў у заняпад.

Помнік архітэктуры барока. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прамавугольнага ў плане нефа з невялікім трансептам у цэнтры і квадратнай апсіды, якія накрыты двухсхільнымі дахамі. Нізкія рознавялікія прыбудовы сакрысцій не парушаюць агульнай сіметрычна-восевай кампаноўкі аб'ёмаў. Галоўны фасад расчлянёны крапаванымі карнізамі на тры ярусы, пучкамі пілястраў і лучковымі нішамі на пяць частак. У завяршэнні фасада дзве бакавыя двух'ярусныя (васьмярык на чацверыку) і цэнтральная аднаярусная васьмігранная вежы-званіцы з цыбулепадобнымі купаламі. Бакавыя сцены-прапілеі ўтвараюць перад храмам дворык-курданёр. Уваходны партал вылучаны нізкім рызалітам пад двухгранным шчытом. Плоскасныя бакавыя фасады на ўсю вышыню крапаваны бакавымі магутнымі аркамі-закамарамі і здвоенымі пілястрамі ў прасценках лучковых аконных праёмаў.

Унутры неф і апсіда перакрыты цыліндрычным з распалубкамі і падпружнымі аркамі скляпеннем. Асаблівасць інтэр'ера — адсутнасць прамых вуглоў у планіроўцы нефа і пры спалучэнні архітэктурных плоскасцей. Алтар вырашаны каланадай стылізаванага карынфскага ордэра, якая нясе крапаваны выгнуты антаблемент. Над уваходам — хоры.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 37
Гасцей: 37
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.