Серада, 08.05.2024, 03:13

МОСТ

Галоўная »
МОСТ — збудаванне, па якім праходзіць шлях цераз раку, канал, роў ці іншую перашкоду.

На Беларусі найчасцей будавалі масты цераз рэкі. Рабілі іх звычайна з дрэва. Мост складаецца з апор і насцілу. Апоры рабілі ў выглядзе паляў — моцных бярвён, якія ўбівалі радамі па 4 — 12 праз 6 — 8 м у дно ракі, а таксама ў выглядзе зрубаў з бярвён («ізбіц»), якія для большай трываласці шчыльна запаўнялі каменнем. На апоры звычайна выкарыстоўвалі дрэва больш устойлівае ў вадзяным асяроддзі — дуб, вольху. На вялікіх рэках для забеспячэння апор у час крыгаходу рабілі з бярвён дадатковыя канструкцыі. Паверх паляў ці зрубаў упоперак моста клалі бэлькі, на іх — бярвёны, якія стваралі канструкцыйную аснову насцілу. Насціл рабілі з дошак ці тонкіх бярвён. Звычайна па баках насцілу мацавалі парэнчы. На вялікіх рэках вядомы былі наплаўныя масты. Насціл на іх клалі на лодкі. Такі мост існаваў толькі ў цёплую пару года, узімку яго разбіралі.

Канструкцыя маста праз равы, што ўваходзілі ў сістэму абароны горада або замка, часта прадугледжвала магчымасць іх хуткай разборкі, каб ускладніць дзеянні ворага (Кобрын, 16 ст.). Для гэтай мэты перад варотамі ў горад ці замак (Віцебск, Давыд-Гарадок, Стрэшын, 17 ст.) таксама рабілі пад'ёмныя масты на ланцугах.

На суднаходных рэках у сярэдзіне маста рабілі пад'ёмныя часткі для праходу суднаў (Крычаў, Барысаў, 17 ст.).

У наш час будуюцца масты з металічных і жалезабетонных канструкцый.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: С.А. Сергачоў
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.