Нядзеля, 05.05.2024, 00:20

МУЗЕЙ ПРЫРОДЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПАРКУ ПРЫПЯЦКІ

Галоўная »
МУЗЕЙ ПРЫРОДЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПАРКУ ПРЫПЯЦКІ заснаваны ў 1998 у г.Тураў Жыткавіцкага раёна паводле рашэння кіраўніцтва нацыянальнага парку Прыпяцкі. Адкрыты для наведвальнікаў у 2001 г. Першапачаткова музей быў замацаваны за навуковым аддзелам нацыянальнага парку, у 2005 г. перададзены аддзелу турызму і экаасветы. Экспазіцыя размешчана ў будынку Навукова-экалагічнага цэнтра нацыянальнага парку ў Тураве.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 242 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 30 адзінак. Экспазіцыя агульнай плошчаю 500 м² размешчана ў 3 залах. У 1-й зале прадстаўлены дакументы па гісторыі стварэння ў 1969 г. Прыпяцкага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка і яго рэарганізацыі ў 1996 г. у нацыянальны парк Прыпяцкі. Другая зала прысвечана ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці Прыпяцкага краю. З дапамогай дыярам паказаны прыгажосць сасновага лесу, фрагменты пойменнага, нізіннага балотаў, пойменная дуброва ў веснавую паводку. Раслінны і жывёльны свет верхавых балотаў Палесся адлюстраваны ў выглядзе насценнага жывапісу. Экспануюцца калекцыі насякомых, птушак, якія насяляюць тэрыторыю парку. Найбольш цікавыя экспазіцыі музея знаходзяцца ў 3-й зале. Адна з іх, унікальная для Беларусі, прысвечана старажытнаму занятку жыхароў Палесся — бортніцтву (здабыванню мёду лясных пчол). Прадстаўлены прылады для вырабу борцей (вуллёў ў выглядзе драўляных калод), самі борці, прыстасаванні для пад’ёму бортнікаў на дрэва, самаробныя прыстасаванні пчаляроў — зубель (натуральны дымар), матачнікі, кашы для сотаў, кадушкі для захавання мёду. У экспазіцыі «У лесе» наведвальнік мае магчымасць убачыць разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету. У цэнтры экспазіцыі вялікі дуб з прымацаванай да тоўстай галіны борцю, на які збіраецца ўзлезці мядзведзь, каб паласавацца мёдам. Прадстаўлены таксама чучалы буйных млекакормячых — аленя, лася, дзіка. Выстаўлены дыярамы «У пойме Прыпяці», дзе на пярэднім плане паказаны шлюбныя гульні птушак турухтанаў; «Зубры», на фоне ляснога гушчару якой магутныя жывёлы (у 1987 г. завезены на тэрыторыю парку з Белавежскай пушчы), «Падводны свет ракі Прыпяць» — знаёміць наведвальнікаў з асаблівасцямі дна ракі, яе флорай і фаунай; «Драпежнікі», на якой прадстаўлены ваўкі ў час палявання на дзіка, а таксама рысь, вушастая сава.

Аўтар: А.В.Жураўская
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа,
М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: 247980, Петрыкаўскі раён, в.Ляскавічы, ул.Глушко, 7-а
Тэлефоны: +375-2350-57-015; +375-2350-57-018 (факс)
Сайт: npp.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.