Субота, 20.04.2024, 14:40

НАДМАГІЛЛЕ

Галоўная »
НАДМАГІЛЛЕ — архітэктурна-скульптурны твор, што прызначаецца для ўвекавечвання памяці нябожчыка і ўсталёўваецца на яго магіле. Форма і характар абумоўленыя сацыяльнымі і рэл ігійнымі патрабаваннямі, пануючым мастацкім стылем. Іх ствараюць у выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў, стэлаў, калонаў, абеліскаў і інш. Вядомыя з неаліту ў выглядзе слупоў, менгіраў, у Старажытнай Грэцыі — статуі, стэлы з выявай памерлага. У эпоху Адраджэння выцесненае грабніцамі. З канца XVIII — пачатку XIX ст. маюць выгляд партрэта памёрлага або эмблемы, што выконвае сімвалічна-мемарыяльную ролю.

На тэрыторыі Беларусі надмагіллі вядомыя з XVI ст. Яны ўяўлялі сабой каменныя або жалезныя пліты з тэкстам пра жыццё памерлага, яго гербамі, евангельскімі сцэнамі, і клаліся на магілу або ў касцёлах (надмагільная пліта епіскапаЦярлецкага, Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі). З’яўленнё скульптурных надмагілляў звязанае з дзейнасцю італьянскіх мастакоў і адбываецца пад уплывам традыцыяў Адраджэння. Зберагліся надмагіллі XVI — XVII стст.: А.Гаштольда — рэльефная выява памерлага (1539 — 1541 гг., скульптура Бернардзіна Занобія дэ Джыяноціс); П.Галыпанскага (1550, скульптура Падавана; абодва ў Віленскім кафедральным саборы); фрагмент мармуровага надмагілля з выявай спячага дзіцяці з Мірскага замка (Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей); надмагільны рэльеф М.К. Радзівіла Сіроткі (пасля 1616) і надмагілле ў выглядзе бюста яго другому сыну (1608 г.; абодва ў нясвіжскім касцёле Божага Цела); шматфігурная кампазіцыя на пліце ў памяць аб загінулых пад Хоцімам (пасля 1643 г., Навагрудскі фарны касцёл); М.Вольскага і Б.Войны — укленчаныя адзін супраць аднаго перад крыжам (пасля 1623 г., Троіцкі касцёл, в.Крамяніца Зэльвенскага раёна); Л.Сапегі і яго жонак (пасля 1633 г., касцёл Святога Міхаіла, г.Вільня), П.Сапегі і яго трох жонак (пасля 1635 г., в. Гальшаны Ашмянскага раёна, МСБК НАН Беларусі). Рысы класіцызму выяўляюцца ў мастацкім вырашэнні надмагілляў Б.Біспінка з мармуровай выявай жанчыны, якая сядзіць на саркафагу (1789 г., скульптар I.Прукнер, Троіцкі касцёл, г.п.Ружаны Пружанскага раёна), К.Радзівіл (1825 г., нясвіжскі касцёл Божага Цела), графа М.П.Румянцава (1834 г., скульптар В.Дэмут-Маліноўскі, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль), брата А.Міцкевіча Аляксандра (пасля 1873 г., г.Кобрын), А.Чахоўскага (пасля 1858 г., в.Лунна Мастоўскага раёна), С.Пац (XIX ст., Троіцкі касцёл, г.п.Рось Ваўкавыскага раёна), А.Тызенгаўза з бронзавай выявай сядзячай жанчыны і партрэтным медальёнам (1887 г., скупьптар Т.Дукас, Гродзенскі касцёл езуітаў).

У XX — пачатку XXI ст. створаны шэраг значных надмагілляў дзяржаўных дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, артыстаў, мастакоў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Глеба Глебава, С.Прытыцкага, В.Казлова, П.Машэрава, П.Глебкі, Іосіфа Жыновіча, Янкі Маўра, М.Лынькова, I.Мележа, У.Караткевіча, В.Быкава, У.Мулявіна ды інш.

У мемарыяльным комплексе Брэсцкая крэпасць-герой створанае агульнае надмагілле над некропалем герояў, якія загінулі ў крэпасці (1967 — 1971). Надмагіллі-стэлы ўсталяваныя ахвярам фашызму ў в.Маціёва Талачынскага раёна (1967) і ў Докшыцах (1968), на брацкай магіле партызанаў, ахвяраў фашызму і землякам у в.Масевічы Маларыцкага раёна (1975), гомельскім апалчэнцам і Ц.Барадзіну (1975) ды інш.

Крыніца: Краязнаўчая газета
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.