Пятніца, 26.04.2024, 02:35

НАРОДНЫЯ СПЕВАКІ

Галоўная »
НАРОДНЫЯ СПЕВАКІ — творчыя носьбіты мясцовых традыцыяў народнага спеву. Вядомыя ўсім народам свету. Народныя вызначэнні на тэрыторыі Беларусі — «спявухі» і «пеюны», «пяюллі», «пяўчыцы», «песнахоры» і «песнахоркі». У побыце вёскі традыцыі спеву з даўніх часоў ахопліваюць усе бакі грамадскага жыцця (працу, адпачынак, звычаі і абрады, урачыстыя падзеі і святкаванні, нровады і сустрэчы), і ва ўсіх выпадках роля народных спевакоў вызначальная. Яны «вядуць парадак» спявання строга прымеркаваных да пэўнага часу ці абставінаў каляндарных песень, выступаюць своеасаблівымі цырымоніймайстрамі пэўных этапаў сямейна-абрадавых дзеянняў (вяселля, радзінаў, пахавання), завадатарамі народных святкаванняў (на ігрышчах, карагодах, бяседах).

Галоўная асаблівасць майстэрства народных спевакоў у адрозненне ад спевакоў прафесійных або ўдзельнікаў арганізаваных самадзейных калектываў — творчая імправізацыя: песня не проста выконваецца ў пэўным зафіксаваным выглядзе, а кожны раз нібы нараджаецца нанава. Імправізацыйны пачатак у аднолькавай ступені выяўляецца ў адзіночным і харавым народным спяванні: у свабодным распеве аднаго голасу, гетэрафонных адхіленнях (пералівах) пры выкананні аднагалосых песень хорам, у вар'іраванні меладычнай лініі падгалоска пры выкананні шматгалосых песень.

Шматвяковая мастацкая практыка спявання на адкрытым паветры («на волі») спарадзіла свайго роду школу тэмбрава маляўнічага галаснога спеву з выдатнымі яго майстрамі, якія заўсёды вылучаліся ў працэсе стыхійнага спаборніцтва народных самародкаў.

Сярод народных спевакоў яны выступаюць як карыфеі, якія вядуць за сабою ўвесь хор або ансамбль (гурт). Часцей за ўсё гэта запявала («пачынальнік», «зачынальнік»), які «заводзіць песню», а таксама верхні падгалосак («падгалоснік», «падводка», «гаравік»), які «падымаіць песню». Славутых майстроў галаснога спеву («першых спевакоў, пад якімі няма спевака») найчасцей можна сустрэць сярод пастухоў, леснікоў, касцоў, працаўнікоў палёў, раней і сярод плытагонаў. Ад беларускіх народных спевакоў спецыялістамі запісана шмат узораў народна-песеннага мастацтва. Дзякуючы фальклорным зборнікам і даследаванням, а ў наш час і музычна-этнаграфічным канцэртам, дакументальным кінастужкам, грамзапісу, магнітафонным і лічбавым запісам аўтэнтычнага фальклору многія знаўцы песень і майстры народнага спеву сталі вядомыя ў Беларусі і за яе межамі. Сярод іх Г.Шліпенкава (в.Завулкі, Мёрскі р-н), П.Гарэцкая (в.Малая Багацькаўка, Мсціслаўскі р-н), 3.Хвораст (в.Шакупы) і М.Смаль (в.Росахі, абедзве Пружанскі р-н), Е.Зуева (в.Цясты, Верхнядзвінскі р-н), А.Моніч (в.Заполле, Карэліцкі р-н), Д.Чачуга, Л. і Т.Лапаціны (в.Азершчына), Е.Сілко (в.Лазараўка: усе Рэчыцкі р-н), М.Рамашка (в.Колкі, Клецкі р-н), Г.Праневіч (в.Падлессе, Ляхавіцкі р-н), Т.Місевіч (в.Доўгая, Шчучынскі р-н), К.Пышка (в.Зачэпічы, Дзятлаўскі р-н), Г.Вянгура, С.Пятрова і С.Дубейка (в.Тонеж), Ф.Алесіч і Н.Андрэйкавец (в.Букча), I.Зенькавец і I.Прыбора (в.Глушкавічы; усе Лельчыцкі р-н), В.Вакульчык, I.Русак і А.Каранчук (в.Клятная, Пінскі р-н), А.Вакуліч (в.Гальцы, Столінскі р-н) і інш.

3 выданняў пачатку гэтага стагоддзя варта адзначыць магнітаальбом «Спадчына загінуўшых вёсак» (запісы са збораў фалькларыста Івана Кірчука; выдаваліся таксама на СD), выдаў і на кампакт-кружэлках «Вясковая лірыка (Рамансы, дрыпдушкі)» (аўтар праекта Арына Вележ), «Гойкнуў баравік» (песні Ушаччыны ў выкананні Рыгора Барадуліна, былі і касеты; ён жа — аўтар зборніка фальклорных запісаў «Песні матчыны з Вушаччыны») ды інш. Багата народных песень у выкананні самадзейных спевакоў Мёрскага раёна запісаў у 1960 — 1970-я гг. паэт Сяргей Панізьнік (частка выдадзеная, альбом «Пад ясну зарыцу»).

Крыніца: "Краязнаўчая газета"
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.