Чацвер, 25.04.2024, 18:10

НАВАГРУДСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ

Галоўная »
НАВАГРУДСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ — помнік архітэктуры позняга барока ў горадзе Навагрудак Гродзенскай вобласці. Касцёл узведзены ў 1780 г., у 1846 г. перабудаваны ў псеўдавізантыйскім стылі ў Мікалаеўскую царкву.

Навагрудак, Навагрудскі касцёл і кляштар францысканцаў

Касцёл — 3-нефавая мураваная базіліка з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад падзелены развітым антаблементам на 3 ярусы. Сцены цэнтральнага нефа расчлянёны пілястрамі, на галоўным фасадзе спараныя абапал высокага паўцыркульнага акна 2-га яруса і галоўнага ўвахода на 1-м ярусе, па абодва бакі іх неглыбокія нішы. 3-і ярус — невысокая вежа-званіца з купалком на 8-гранным барабане. Аконныя праёмы галоўнага фасада з паўцыркульным і арачным завяршэннем.

На поўнач ад касцёла 2-павярховы Г-падобны ў плане мураваны корпус кляштара. Галоўны фасад вырашаны ў лаканічных формах, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Трохнефавая базіліка з плоскім галоўным фасадам, вузкім нартэксам і паўцыркульнай апсідай, да якой з паўночнага боку далучана сакрысція. Галоўны фасад падзелены развітым карнізам на 2 ярусы і завершаны трохвугольным франтонам з вежачкай над ім. Тарцы даха бакавых нефаў закрыты ступеньчатымі атыкамі. Сцены аздоблены пілястрамі. Аконныя праёмы з лучковымі і арачнымі завяршэннямі. Надмагільныя пліты эштафіі 18 ст. са сцен пакладзены ў падлогу. У 1898 у касцёле нелегальна ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар А.Міцкевіча. Будынкі кляштара і школы не захаваліся.

Аўтары: Т.В.Габрусь, С.П.Адамовіч, А.А.Ярашэвіч
Крыніца: "Беларуская энцыклапедыя"
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.