Субота, 27.07.2024, 03:10

ПАРАФ’ЯНАЎСКІ КАСЦЁЛ

Галоўная »
ПАРАФ’ЯНАЎСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Параф'янава Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1903—08 гадах з цэглы. 3 1962 па 1989 гады закрыты, потым вернуты парафіянам і адрэстаўрыраваны. Парафія налічвае каля 2000 чалавек.


Помнік архітэктуры неабарока. Трохнефавая двухвежавая базіліка з трансептам. 3 алтарнага боку завершаны паўцыркульнай апсідай з абходнай галерэяй і двумя сакрысціямі. Галоўны фасад вылучаюць дзве шмат'ярусныя вежы. Паміж вежамі фігурны шчыт, такі ж і над дахам апсіды. Тарцы трансепта завершаны трохвугольнымі франтонамі. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў, прарэзаных арачнымі і лучковымі аконнымі праёмамі, выкарыстаны пілястры, шырокія прафіляваныя карнізы, авальныя люкарны.

У інтэр'еры восем слупоў падзяляюць прастору залы на тры нефы. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем, бакавыя — крыжовымі. Слупы і сцены дэкарыраваны здвоенымі пілястрамі, упрыгожаны арнаментальным роспісам і 12 гіпсавымі пано-стацыямі «Крыжовы шлях Хрыста», выкананымі ў 1927 годзе ў Варшаве на ахвяраванні Карэнкаў. Алтар выкананы ў стылі неабарока накладным калонна-пілястравым порцікам, які дэкарыраваны алебастравымі выявамі святых.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 55
Гасцей: 55
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.