Субота, 27.07.2024, 02:43

ПЕЛЯСАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЛІНА

Галоўная »
ПЕЛЯСАЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЛІНА размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці каля могілак. Пабудаваны ў 1935 годзе з бутавага каменю і цэглы. Закрыты ў 1956 годзе, адкрыты ў 1989 годзе, рэстаўраваны. На 1997 год налічвалася 978 парафіян.


Помнік архітэктуры мадэрна з рысамі неаготыкі. Аднанефавая аднавежавая базіліка. Галоўны фасад карнізамі падзелены на тры ярусы. Першы з іх вылучаны па цэнтры магутным перспектыўным стральчатым парталам увахода; другі вырашаны высокім двухсхільным шчыпцом, расчлянёным лапаткамі на тры часткі і фланкіраваны чатырохграннымі шатровымі вежачкамі з крыжамі; трэці — масіўны чацвярык званіцы з шатровым пакрыццём і чатырохграннай шатровай сігнатуркай у завяршэнні. Франтальная грань званіцы прарэзана стральчатым акном-біфорыумам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны трайнымі аркатурамі стральчатых аконных праёмаў. Двухсхільны дах над алтарнай часткай завершаны плоскай сігнатуркай-званічкай. Архітэктурна-эстэтычны эфект храма дасягаецца спалучэннем паліхромнай высакаякаснай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі і пабеленымі элементамі архітэктурнага дэкору — круглыя люкарны, лапаткі, ліштвы стральчатых аконных праёмаў, прафіляваныя карнізы.

Унутры малітоўная зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем на распалубках і падпружных арках. Вузейшая апсіда перакрыта конхай з люнетамі над аконнымі праёмамі (вітражнае зашкленне) і адкрыта высокім стральчатым арачным прасветам. Над нартэксам на двух магутных пілонах узняты антрэсолі хораў з арганам, адкрытыя ў залу трайной аркадай. Уздоўж сцен размешчаны пано-стацыі на сюжэты «Крыжовага шляху».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.