ПЛЮСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца на ўсходняй ускраіне
вёскі Плюсы,
Браслаўскага раёна
Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя з цэглы і бутавага каменю. У 1941— 44 гадах пашкоджаны, вернуты католікам у 1991 годзе, адноўлены.
Помнік архітэктуры
неараманскага стылю. Пабудаваны па каноне трох
нефавай двух
вежавай
базілікі з пяціграннай
апсідай і бакавымі сакрысціямі. Трохчасткавы фасад фланкіраваны двух’яруснымі чатырохграннымі вежамі са спічастымі шатрамі; па цэнтры завершаны двухгранным атыкавым шчыпцом з круглай люкарнай наверсе і пяціпралётнай
аркадай унізе. Арачны ўваходны праём аформлены прамавугольным парталам. Архітэктура храма заснавана на форме паўцыркульнай аркі, якая пакладзена ў малюнак уваходнага партала, трыфорыума над ім, біфорыумаў вежаў. Другі ярус галоўнага фасада вылучаны аркатурным фрызам, завершаны двухгранным шчытом з
акном-ружай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў двухабломных цагляных
ліштвах і лапаткамі ў прасценках, апяразаны зубчастымі фрызамі. Насычаная паліхромія бутавай муроўкі сцен спалучаецца з чырвона-цагляным каларытам элементаў архітэктурнага дэкору.