Пятніца, 19.04.2024, 19:11

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Іншае

Загінулі ў паветраных баях
Дзе яшчэ можна знайсці такі маляўнічы куточак на зямлі, як сінявокая Беларусь з яе працавітым і цярплівым народам?! Цяпер пра яе ведаюць ва ўсім свеце. Землякі-беларусы з гонарам прадстаўляюць сваю рэспубліку за яе межамі. У нашай старонцы, на радасць, ціха, спакойна, людзі жывуць і працуюць са светлай надзеяй і верай у заўтрашні дзень. І нават цяжка ўявіць, што перажыў беларускі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны. Жывуць яшчэ сведкі тых суровых гадоў, жыве памяць аб зверствах, якія ўчыняў вораг. Але час няўмольны. З кожным годам радзеюць шарэнгі ветэранаў. У вёсцы Раздзялавічы, напрыклад, 23 чалавекі не вярнуліся з вайны. А з 23 удзельнікаў вайны, якіх прычакалі блізкія дамоў, у жывых няма ўжо ніводнага.

…Вёску Раздзялавічы цяпер акружаюць бяскрайнія асушаныя землі. А ў гады Вялікай Айчыннай вакол яе былі балоты. У першыя дні суровага ліхалецця над вёскай, як і іншымі населенымі пунктамі Беларусі, ішлі паветраныя баі. Нашы лётчыкі вялі крывавыя сутычкі з вымуштраванымі паветранымі асамі Германіі. Прыклады гераізму і мужнасці паказвалі яны. На жаль, гінулі ў няроўных схватках. Быў збіты фашыстамі наш самалёт-бамбардзіроўшчык і непадалёку ад Раздзялавіч. Яго экіпаж складаўся з трох чалавек. Штурман — Іван Васільевіч Новікаў — загінуў, а камандзір экіпажа і стралок-радыст засталіся жывымі. Жанчыны Соф’я Якімаўна Варвашэвіч, Кацярына Якімаўна Варэйка з іншымі жыхарамі вёскі пахавалі героя.

Рабяты атрада "Пошук", які быў створаны ў Раздзялавіцкай сярэдняй школе, знайшлі жонку загінуўшага штурмана Ганну Фёдараўну Новікаву, адшукалі сына Уладзіміра, які працаваў інжынерам у Кіеве. У 70-х гадах мінулага стагоддзя астанкі І. В. Новікава былі перазахаваны ў брацкую магілу, што ў в. Хатынічы. Адбылася сустрэча мясцовых жыхароў з Ганнай Фёдараўнай і Уладзімірам Іванавічам, якія змаглі пабачыць месца, дзе загінуў іх дарагі чалавек, наведаць брацкую магілу, дзе пахаваны І. В. Новікаў.

Жывыя яшчэ людзі, якія бачылі тыя паветраныя баі. Старажылы расказваюць, што над Раздзялавічамі было збіта тры самалёты. Адзін упаў у лесе па дарозе на Свяціцу. Мясцовыя жыхары дапамаглі выратаваць лётчыкаў. На жаль, іх прозвішчы і імёны, мабыць, ніхто не спытаў, а можа за даўнасцю часоў яны і забыліся. Школьнікі сабралі некаторыя дэталі разбітага самалёта і аформілі ў школе куток, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Яшчэ адзін самалёт упаў у забалочаным месцы за вёскай. Астанкі загінуўшых лётчыкаў, па ўсім відаць, засталіся там, а іх прозвішчы — невядомы.

А колькі такіх ахвяр ваенных часоў у розных мясцінах краіны застаецца яшчэ безыменнымі?! Абавязак усіх, хто жыве ў мірнай краіне, помніць герояў мінулай вайны, шанаваць тых, хто жыве сярод нас, даглядаць магілы загінуўшых, помнікі і абеліскі. І берагчы мір на зямлі.

Катэгорыя: Іншае | Дабавіў: admin (23.04.2009) | Аўтар: Леанід КАНАНОВІЧ-Савецкае Палессе
Праглядаў: 2082 | Тэгі: газета Савецкае Палессе | Рэйтынг: 1.0/1
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.