Аўторак, 22.05.2012, 17:25

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віктар Гардзей

У катэгорыі матэрыялаў: 6
Паказана матэрыялаў: 1-6
Старонкі: 1

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
ЛюсінаЗа акном вагона ўжо ад самых Баранавіч замільгалі знаёмыя краявіды: чэзлыя ўздоўж чыгункі, пакурчаныя хвоі, мізэрныя сваёй беднасцю пасёлачкі тых, яшчэ першых, дачнікаў, густа зарослае чаратамі рэчышча ціхаплыннай Шчары, але чым далей, то ўсё выразней прыкметы сапраўднага Палесся. Абапал двухпуткі часцей і часцей трапляюцца белыя бярэзнікі, адзінокія ў полі дубы, неасушаныя гразкія балацявіны, а ў прамежку паміж імі на сухіх пагорках вабяць зрок гонкія грыбныя ды ягадныя бары. Прыгарадны дызель-поезд, мерна пагрукваючы коламі на стыках рэек, пачынае замаруджваць імклівы бег і нарэшце спыняецца на бязлюдным паўстанку ў вядомай мне змалку вёсцы, чыгуначным палатном раздзеленай на дзве неаднолькавыя палавіны.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 649 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 01.11.2011 | Каментарыі (0)

Васіль ПраскураўНарысы Васіля Праскурава ўжо не адно дзесяцігоддзе вывучаюць на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, і яны, аказваецца, сваёй літаратурна-мастацкай вартасці і грамадскай актуальнасці не страцілі і сягоння, калі аўтара ўжо даўнавата няма ў жывых. Разгляду творчасці слыннага нарысіста тады, у самым росквіце яго па-сапраўднаму чалавечага і глыбока гуманістычнага таленту, нямала шчырых і пранікнёных старонак прысвяцілі Уладзімір Калеснік, Барыс Стральцоў, Уладзімір Юрэвіч, Алесь Марціновіч, іншыя вядомыя пісьменнікі і даследчыкі. Да прыкладу, той жа надзвычай строгі і патрабавальны прафесар Уладзімір Калеснік у аб'ёмістым артыкуле «Берасцейскае вогнішча», прысвечаным колішнім і цяперашнім брэсцкім літаратарам, дасведчана і слушна зазначыў: «У нарысах Праскурава чуваць той зорны спеў пра Палессе, край экзотыкі, светлай явы і вялікіх перспектыў. Пісьменнік натхняецца адчуваннем даўняй паэтычнай традыцыі, адштурхоўваецца ад народных паданняў, легендаў, прыкмет, падключае ў кантэкст жыцця народныя прыказкі, прымаўкі, але разам з тым знаходзіць падзеі, якія не ўступаюць гуманістычнай вымоваю легендам і казкам». I яшчэ адна, як мне здаецца, дужа красамоўная цытата: «На прозе Васіля Праскурава моцна адчуваецца колішняя школа паэта. Паэтычнасць яго нарысаў, лірызм у пейзажах і апісаннях, адкрытасць аўтарскай эстэтычнай ацэнкі і складаюць адметную рысу стылю».
Віктар Гардзей | Праглядаў: 361 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 25.08.2011 | Каментарыі (0)

Александр СержпутовскийТрэба было выбіцца ў ваколіцы Чудзіна, цераз драўляны мост перайсці шыракаватую тут Лань, заглыбіцца ў выгоністы сонечны хвойнік і праз нейкія дзве вярсты дарога ўвапрэцца ў Пярэвалакі — самую крайнюю вёску Ганцавіцкага Надлання, калі можна так сказаць, «аванпост» раёна. З часоў старажытнасці сяліба невялікая — двароў на паўсотні з пасівелымі ад старасці асверамі ды з адвеку гасцінным і ветлівым мясцовым жыхарствам. He ведаю, чаго я патрапіў у тыя боскія, казачныя мясціны, — усё ж, напэўна, прыязджаў з рэдакцыі правяраць якуюсьці нестандартную скаргу, але справа была даўным-даўно, яшчэ ў дні маёй далёкай маладосці, дык не дзіўна, што многія дэталі забыліся: уваччу засталіся толькі гонкі баравы лес і пясчаная, добра ўтаптаная дарога.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 420 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 21.06.2011 | Каментарыі (0)

Усе мы ведалі, што Мікола Купрэеў, як толькі пакінуў неспакойную пасаду завуча ў Чудзінскай сярэдняй школе, самахоць, незаўважна нават для сябе пачаў аддаваць перавагу вандроўніцкаму ладу жыцця, таму ў рэдакцыі «Савецкага Палесся» ніхто не здзіўляўся, калі ў праёме пахілых весніц пад навіссю жоўтых акацый паэт узнікаў з кадоўбчыкам чырвоных лясных суніц або ёмкай ношкай крамяных маладых баравікоў, знізаных на вербалозавы дубчык. Яшчэ з пасляваеннага часу ганцавіцкая раённая газета і друкарня месціліся ў пакоях вялікага ксяндзовага дома ў атачэнні пладаносных, але ўжо старых, адзічэлых садовых дрэў. На цесным дворыку акурат насупраць рэдактарскіх вокнаў, з якіх раз-пораз выглядваў заклапочаны Васіль Праскураў, расла прыземістая яблыня-антонаўка, а пад ёю, бадай, у кожны свой візіт ратаваўся ад спёкі ці проста спаў непрабудным сном наш здарожаны госць. Абцяжаранае яблыкамі голле і высокая, да пояса, трава засланялі яго ад старонніх вачэй, не дужа дакучалі сляпні і мухі, бо ў самую заядзь таленавіты пасланец Апалона вочы і лысіну прыкрываў сваім жа паэтычным зборнікам «Непазбежнасць», які пабачыў свет менавіта ў тое цёплае, грыбное і такое ўжо далёкае лета 1967 года. Аднак трывожыцца за лёс і жыццё Міколы ўсё ж трэба было: з недалёкага і яшчэ неасушанага балотца на рэдакцыйны панадворак часта запаўзалі вужы і гадзюкі, натуральна, што мы, раённыя журналісты, час ад часу зазіралі пад раскідзістую яблыню, хоць нярэдка заставалі там апусцелае паэтава логвішча. Жывы і здаровы, ды, на шчасце, непакусаны балотнымі гадамі, аўтар першай і на доўгія дзесяцігоддзі адзінай кнігі вершаў меў звычку прападаць у туманных далечах гэтак жа нечакана, як і з'яўляўся.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 1589 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 27.05.2010 | Каментарыі (2)

Багата на літаратурныя таленты Ганцаўшчына, шмат імён пісьменнікаў і паэтаў вядома далёка за межамі раёна. I сярод іх — імя Івана Кірэйчыка.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 1147 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 11.02.2010 | Каментарыі (0)

Сапраўдны рамантык, летуценнік і аптыміст, Міхась Рудкоўскі, хаця мы зналіся і сябравалі добрую чвэрць веку, ні ў маладыя, ні ў сталыя гады, здаецца, ні разу не паскардзіўся на сум і адзіноту. Ды гэтая скарга ўсё часцей і часцей, а з узростам дык асабліва, прарываецца ў ягоныя вершы, і сёння, калі перачытваеш напісанае, дакладней, выпакутаванае ім, без ніякага ценю сумнення пераконваешся: такі паэт нам быў патрэбны, і ён прыйшоў, і сказаў свае, Богам дадзеныя, словы, нягледзячы на крутыя павароты ўласнага жыцця. Не ведаю, пра каго тут правільней гаварыць — ці пра самога творцу, ці пра яго лірычнага героя, але сапраўдным згусткам болю і горычы стаў непадробна шчыры «Самотны санет» з кнігі «Засцярога». Ён, мусіць, і напісаўся ў вусцішную, трывожна-роздумную ноч, «калі аціхне горад і Мілавіца свеціцца ў акне», а былое і перажытае з неадчэпнай думкай пра наканаванасць лёсу аж да золкага світання стаяць перад вачыма.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 1097 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 20.10.2009 | Каментарыі (0)

1-6
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [27]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [33]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [6]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Анатоль Сідарэвіч [1]
Ірына Рудкоўская [1]
Іншае [62]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.