Аўторак, 16.07.2019, 15:28

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Галіна Снітко

У катэгорыі матэрыялаў: 8
Паказана матэрыялаў: 1-8

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
Алесь КаскоСапраўднае прозвішча – Казка, пра што я не здагадваўся аж да 28-гадовага ўзросту, да 1979-га, калі ўпершыню стаў аўтарам кніжкі, дакладней, адным з аўтараў калектыўнага зборніка "Нашчадкі". Бацька пакруціў яго ў руках, знайшоў маё і з папрокам, а мо і з крыўдаю, спытаў: "Чаму ж ты не падпісаўся сваім прозвішчам?", і я, агалошаны, паўтарыў тое пытанне самому сабе... Ды Бог з ім, з прозвішчам, лепш – пра бацьку і пра маці.
Галіна Снітко | Праглядаў: 3140 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 09.12.2011

Васіль ПраскураўЯ на чатыры гады старэйшая за свайго брата Васю, але, як цяпер, помню час яго нараджэння, бо нарадзіўся ён не ў радзільным доме, а пад сялянскай паветкай роднага двара. Маці наша цэлы дзень брала ў полі лён, a вечарам ледзь паспела прыйсці дадому. Роды прыняла свякроў, Параскоўя Васільеўна, вядомая на ўсю акругу бабка-павітуха. I вось яна ўнесла ў хату маленькага і павіншавала нас з брацікам.
Галіна Снітко | Праглядаў: 2271 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 26.08.2011

Віктар ГардзейВіктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся ў вёсцы Малыя Круговічы ў першы пасляваенны год. "У жыццё прыйшлі мы ў мірны час", – напіша ён пазней пра сябе і сваіх равеснікаў у адным з вершаў, але свет сустрэў іх "чорнымі асмалкамі бярвення", "вуголлем спаленых дамоў", "часам нават хлеба не хапала". Маленства было галодным і нялёгкім, бо вельмі рана памерла маці. Спагаду, увагу і ласку Віктар знайшоў найперш у сям'і дзеда Сцяпана.
Галіна Снітко | Праглядаў: 2850 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 17.08.2011

Міхась РудкоўскіМіхась Рудкоўскі прыйшоў у беларускую літаратуру ў пачатку 60-х гадоў з самай глыбінкі Палесся – Ганцаўшчыны. Нарадзіўся ён 17 красавіка 1936 года вёсцы Востраў у сялянскай сям'і, у якой, па словах паэта, "гультайства і фальш лічыліся самымі вялікімі заганамі ў чалавеку". Пасля заканчэння Астраўской васьмігадовай школы М.Рудкоўскі выбірае высакародную прафесію настаўніка і паступае ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве разам з іншымі навучэнцамі быў пераведзены ў Пінскае педвучылішча, і ў 1955 годзе стаў выпускніком гэтай навучальнай установы. Наступныя пяць гадоў давялося спалучаць працу ў Кукаўскай сямігодцы (Ганцавіцкі раён) і вучобу на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта Брэсцкага педінстытута імя А.С. Пушкіна.
Галіна Снітко | Праглядаў: 3439 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 11.04.2011

Владимир Марук, Уладзімір МарукВёска Гута – адно з "пісьменніцкіх гняздоўяў" на Ганцаўшчыне. Адсюль прыйшлі ў літаратуру Іван Кірэйчык і Уладзімір Марук.
Галіна Снітко | Праглядаў: 1972 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 27.01.2011

"Ваша Люсінская школа была маім першым настаўніцкім месцам, з якога пачалася мая дарога ў жыццё... Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам, хацеў дапамагчы вам знайсці лепшую дарогу ў жыцці, лепшую за тую дарогу, па якой ішлі вашы дзяды і бацькі", – пісаў Якуб Колас у лісце да люсінцаў у чэрвені 1948 года. У Люсіне (тады Пінскі павет Мінскай губерні, цяпер Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці) пісьменнік працаваў амаль два гады – з 1 кастрычніка 1902 па 1 верасня 1904. Адзначым, што год разам з ім жыла сястра. Дадзеныя "Памятной книжки Минской дирекции народных училищ за 1902/1903 учебный год", сведчаць, што на той час у Люсінскім вучылішчы (школе) было 37 вучняў – 35 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі, а настаўнікам з аплатай працы 240 рублёў. тут прызначаны Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, які закончыў курс Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Малады Колас захапіўся педагагічнай дзейнасцю, цэлымі днямі займаўся з дзецьмі ў школе. Адзін з яго вучняў Міхаіл Занька пазней прыгадваў: "...Нялёгка было пачынаць работу ў вёсцы, дзе нават аб газавай лямпе маглі толькі марыць. Нястомна пераконваў малады настаўнік, што сялянам, як святло, патрэбна пісьменнасць. Настаўніка любілі ўсе: і старыя, і дзеці".
Галіна Снітко | Праглядаў: 3468 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 06.11.2010

Напрыканцы 2007 года ў серыі "Беларусь літаратурная" выйшла кніга "Паміж Бобрыкам і Ланню" (Мн.: Мастацкая літаратура, 2007), прысвечаная Ганцавіцкаму раёну. У ёй прадстаўлена "цэлае сузор'е" літаратараў, чый лёс непарыўна звязаны з гэтым краем. "Адкуль жа бяруць яны свае вытокі? – разважае галоўны рэдактар Ганцавіцкай раённай газеты "Савецкае Палессе" Кастусь Мохар. – He пабаюся сказаць: з глыбінь народных. Яны, несумненна, пачынаюцца з чудзінскіх казачнікаў Данілы Куляша і Дудара, чые казкі "Палешукі і палевікі" і "Пану навука" ўвайшлі ў залатую скарбонку беларускай фалькларыстыкі, сталі неад'емнай часткай нацыянальнай культуры. Яны, урэшце, ад знакамітага беларускага вучонага-этнографа і фалькларыста Аляксандра Сержпутоўскага, які жыў на хутары паблізу Пярэвалак, ад класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, які на пачатку XX стагоддзя настаўнічаў у Люсіне. Гэта лішняе сведчанне, што ў літаратараў Ганцаўшчыны моцныя карані, што выраслі яны не на голым месцы, а ў блаславёным краі, асветленым божым дарам і спагадай".
Галіна Снітко | Праглядаў: 2865 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 14.05.2010

Іван Кірэйчык належыць да пакалення пісьменнікаў, дзяцінства якіх абпаліла вайна. Яго бацька, Аляксандр Цімафеевіч, загінуў на фронце ў 1945 годзе. Маці, Лізавеце Герасімаўне, давялося адной выводзіць дзяцей – сына і дачку – у людзі. У вёсцы Гута, дзе жылі Кірэйчыкі, Лізавету Герасімаўну ведалі як таленавітую спявачку, выдатнага знаўцу беларускіх народных песень, павер’яў, прыкмет, прыказак і прымавак. Менавіта маці перадала Івану любоў да сваёй зямлі, роднага слова.
Галіна Снітко | Праглядаў: 2660 | Аўтар: Галіна СНІТКО | Дабавіў: admin | Дата: 21.02.2010

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [35]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [75]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [1]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [76]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.