Беларуская літаратура характарызуецца асаблівай любоўю да Бацькаўшчыны ў яе вузкім разуменні — куточка, дзе той ці іншы чалавек убачыў свет.
Для народжанага больш чым 200 гадоў таму Артура Бартэльса (1818—1885) малая радзіма таксама стала паняццем блізкім да святога. Паводле паэмы «Дзяніскавічы», якая была напісана ў 1862 годзе, лірычны герой пасля пэўнага расстання прыязджае ў родны кут, дзе ён сорак гадоў таму распачаў знаёмства са светам.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 126 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК Таццяна ДЗЕНІСЕНЯ |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 28.04.2022
Тэма гісторыі тэатра ў сельскай мясцовасці можа падацца нечаканай. Між тым, глыбінцы ёсць пра што расказаць. І не толькі пра сучасныя самадзейныя калектывы, а пра даўнейшыя часы.
Аматарскі тэатр КАП "Людвікова”. Адбітак фотаздымка з газеты
Дзеля прадметнага прыкладу ў дадзеным артыкуле ўзята такая тэрытарыяльная адзінка як Круговіцкая гміна Лунінецкага павета Палескага ваяводаства.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 154 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 20.04.2022
Вялікія Круговічы, што сёння ў Ганцавіцкім раёне, ніколі не славіліся вадаёмамі, да таго ж рэкамі. Аднак дарэмна. Сяло мае чым ганарыцца. Прычым галоўнай тут выступае якраз рэчка.
Апошні здымак Уладзіміра Караткевіча 16 ліпеня 1984 года
Пра круговіцкую рачулку сёння помняць адно людзі старэйшага веку. Але яна, як той нябачны ў траве суслік з кітайскай показкі, ёсць. Смерць або, паводле іншай версіі, Смердзь.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 349 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 30.03.2022
Кожная нацыянальная літаратура мае два комплексы чыннікаў – фальклорны і кніжна-літаратурны. Беларускае прыгожае пісьменства не выключэнне. Паказальным чынам такі дэтэрмінізм прасочваецца на прыкладзе класікаў, у тым ліку Якуба Коласа.
Артур Бартэльс і Якуб Колас
Да таго ж, як пісаў Уладзімір Казбярук, толькі з улікам дасягненняў папярэднікаў гэтага народнага паэта можна дастаткова поўна прааналізаваць тую ж паэму "Новая зямля” як з боку ідэйнага зместу, так і ў адносінах кампазіцыі, стылю, форм мастацкай вобразнасці і наогул усяго таго, што складае сутнасць і спецыфіку рэалістычнага метаду.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 222 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 14.12.2021
Пасля сацыяльных катаклізмаў Першай сусветнай і польска-савецкай войн вёска Вялікія Круговічы (зараз Ганцавіцкі раён Брэсцкай ваобласці) з кастрычніка 1920 года апынуліся пад польскім панаваннем і з заключэннем 18 сакавіка 1921 года Рыжскага мірнага дагавора ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі.
Cупрацоўнікі праўлення гміны Круговічы і пастарунка 4 кастрычніка 1934 года на фоне будынка гміннага праўлення
Населены пункт захаваў свой статус сярод навакольных вёсак. Сяло стала цэнтрам даволі прадстаўнічай, мяркуючы па колькасці населеных пунктаў (больш васьмі дзясяткаў), гміны. Яна была самай паўночнай у Лунінецкім павеце (пасля выключэння з яго ў 1926 годзе Заастравецкай гміны).
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 333 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - часопіс БГЧ |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 13.10.2021
У міжваенны час Вялікія Круговічы, гмінны цэнтр, знаходзіліся недалёка ад савецка-польскай мяжы — за 30 з нечым км.
Круговіцкая гміна непасрэдна з мяжою не судакраналася. Іх падзяляла паласа, у якой сыходзіліся хвасты гмін — Заастравецкай Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства (з 1926 года) і Чучавіцкай Лунінецкага павета Палескага ваяводства.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 314 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 01.05.2021
Дакумент складзены другім па ліку настаўнікам, які працаваў у гэтай школе.
На здымку з фотаальбома Фурсевічаў — Аляксандр Юстынавіч з жонкай і дзецьмі
Што гэта за знаходка і наколькі яна датычыцца самага славутага люсінскага педагога — Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа), паспрабавалі разабрацца ў наступным артыкуле.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 408 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 08.01.2021
У 1864 годзе ўрадам Расіі было прынята «Палажэнне аб народных вучылішчах». Ім было дазволена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы «для ўмацавання ў народзе рэлігійных і маральных паняццяў і распаўсюджвання першапачатковых карысных ведаў».
Памятны знак, што ўстаноўлены ў вёсцы Вялікія Круговічы да 150-годдзя з дня заснавання школы ў дадзеным населенным пункце
Па Мінскай губерні планавалася адкрыццё аднаго народнага вучылішча на воласць.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 973 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 14.09.2019
Наўзроўні задумы тэма правядзення чыгункі праз лясы і балоты поўдня Беларусі з'явілася ў 1873 годзе. План будаўніцтва быў зацверджаны 14 лютага 1883 года імператарам Аляксандрам III, a 12 мая таго ж года яно пачалося. 30 снежня 1884 года з Пінска ў бок Вільні праз Круговіцкую воласць прайшоў першы таварны састаў. На тэрыторыі воласці паўстала адна чыгуначная станцыя, якая займела назву дзякуючы суседняй вёсцы Ганцавічы. Але размешчаная яна была крыху на поўнач ад названага паселішча – там быў лепшы грунт.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 933 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "КГ" |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 24.11.2018
Сёлета спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння аднаго з процьмы таленавіцейшых людзей нашага краю свайго часу – Артура Бартэльса. Яго імя, аднак, сёння нічога не гаворыць. Выключна рэдкія спецыялісты ў гуманітарыстыцы чулі пра такога. Між тым яго фігура – шматгранная. Паэт. Драматург. Нарысіст. Публіцыст. Мастак. Кампазітар. Урэшце артыст.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 1091 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "Дзеяслоў" |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 13.10.2018
Тэрыторыя сучаснага Ганцавіцкага раёна аказалася ўдалечыні ад баявых дзеянняў. Тым не менш языкі паўстанчага полымя дацягнуліся і да яе. Больш за тое, звесткі пра гэтую старонку інсурэкцыі (узброенага паўстання – «КГ») даволі супярэчлівыя.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 1244 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "КГ" |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 21.02.2018
Творчасць класіка беларускай літаратуры наўрад ці калі будзе вывучана вычарпальна. Аднак, нават канцэптуальны ўзровень асэнсавання Коласавай спадчыны грашыць прагаламі. Адным з іх з'яўляецца феномен першай паэтычнай кнігі «Песні-жальбы» (1910).
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 2706 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "Дзеяслоў" |
Дабавіў: vitalis |
Дата: 14.12.2017
Прозвішча суправаджае сучаснага чалавека цягам ўсяго жыцця і пасля яго. Сёння немагчыма ўявіць, што некалі людзі не мелі прозвішчаў.
Яшчэ ў дапісьмовую эпоху чалавецтва паслугавалася мянушкамі. З іх спачатку выраслі імёны і толькі пасля – прозвішчы. На тэрыторыі Беларусі так сталася яшчэ ў Сярэднявеччы, якое закончылася ў канцы XV ст.
Анатоль Трафімчык |
Праглядаў: 1636 |
Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК - "КГ" |
Дабавіў: admin |
Дата: 17.06.2017
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.