Каталог артыкулаў
У катэгорыі матэрыялаў: 62 Паказана матэрыялаў: 1-15 |
Старонкі: 1 2 3 4 5 » |
Сартыраваць па: Даце↓ · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
 Манаграфія Рудольфа Ралецкага "Чудзін – вёска Лунінецкага павета. Грамадска-гаспадарчыя сувязі" напісана на польскай мове ў 1934 годзе і каля 65 гадоў была наогул невядома чытачу.
Іншае |
Праглядаў: 115 |
Аўтар: Васiль ТУМІЛОВІЧ -Гістарычная брама |
Дабавіў: admin |
Дата: 28.03.2012
| Каментарыі (2)
|
 Слова «кудмень» — даўняе і, на жаль, многімі забытае. Таму часцей ужываюцца іншыя блізкія яму па значэнні: амулет ці абярог. Уладзімір Марук для сваёй чарговай кнігі выбраў такі варыянт, які быў бліжэй да сэрца. Гэтае слова добра запомніў з маленства, бо не адно пакаленне карысталася ім у яго родных мясцінах. |
 Больш за сто курганных могільнікаў перыяду Сярэднявечча хаваюць у сваіх нетрах таямніцы Ганцавіцкай зямлі, што ў свой час з'яўлялася важнай часткай Турава-Пінскага княства. Цікавая адметнасць гэтага раёна ў тым, што літаральна побач з унікальнымі адзнакамі старажытнай археалогіі размяшчаюцца помнікі архітэктуры і паркавага мастацтва. |
 Пануры вобраз расійскай школы, у якой панавала "дысцыпліна" і для ўзмацнення ўвагі ставілі вучня на калені на цэлы дзень, у польскай школе застаўся ў мінулым. Аднак не належала да мінулага агульная прычына і былых педагагічных метадаў, і нізкага ўзроўню школьных уменняў палескага дзіцяці, якое ў школу прыходзіла цалкам непісьменным, знаходзілася ў ёй некалькі гадоў на ўзроўню паўнепісьменнага і ў такім жа стане пакідала школьнае асяроддзе, каб больш ужо да яго не вяртацца. |
 Школа для нашых не такіх ужо і далёкіх продкаў не з’яўлялася мэтай, якой трэба было дасягнуць кожнаму чалавеку для жыцця. Больш цанілася фізічная праца. Да яе прывучалі з малалетства. На школу пакідалі тую пару года, калі завяршаліся асноўныя сельскагаспадарчыя работы, – ад позняй восені да ранняй вясны. Больш канкрэтныя адносіны да школьнага навучання палешукоў у першай палове ХХ ст. прасачыў польскі даследчык нашых краёў Юзаф Абрэмбскі. У яго матэрыялах сустракаецца шмат аповедаў жыхароў Люсіна і Макава. Думаецца, сучаснаму чалавеку будзе цікава зазірнуць у меркаванні дзядоў і прадзедаў, даведацца, як яны глядзелі на школу і настаўнікаў, параўнаць іх пункт погляду з сучасным успрыманнем школьнай адукацыі. |
 Расцягнуўшыся амаль на сем кіламетраў, захінуўшыся залацістым кілімам бярозавага гаю, стаіць на ганцавіцкай зямлі самабытная, працавітая і песенная вёска з мілагучнаю назвай Малькавічы. У атачэнні шматлікіх балот, што цягнуцца на кіламетры, некранутая прырода малькавіцкай зямлі зачароўвае з першага погляду, назаўсёды заварожвае сваёй сціплай прыгажосцю і загадкавасцю. Нездарма кажуць, што зямля гэтая Богам пацалаваная і людзі, што жывуць і шчыруюць на гэтай зямлі, маюць высакародную душу і добрае сэрца. Не верыце, тады завітайце ў Малькавічы і ўсё ўбачыце на ўласныя вочы. |
 Зусім не выпадкова Ганцавічы сёлета былі абраныя сталіцай Дня беларускага пісьменства. Многія мясціны гэтага краю сталі літаратурнымі – адзначаныя нараджэннем майстроў беларускага мастацкага слова. Варта згадаць Міхася Рудкоўскага, Васіля Праскурава, Уладзіміра Марука, Івана Кірэйчыка, Віктара Гардзея, Алеся Кажадуба... У сузор'і літаратурных імёнаў Ганцаўшчыны яркай зоркай вылучаецца паэт, эсэіст, перакладчык Алесь Канстанцінавіч Каско, якому сёлета споўнілася 60 гадоў. |
 Год таму газета "Савецкае Палессе" (№ 63 за 11 жніўня 2010 года) у артыкуле "Вяртанне да сваіх каранёў" расказвала аб прыездзе ў Агарэвічы Кшыштафа Бонгарта Свяжынскага — аднаго з нашчадкаў апошняй уладальніцы мясцовай сядзібы пані Марыі Апацкай. Дзякуючы гэтаму візіту тады ўдалося даведацца пра некаторыя, раней невядомыя старонкі з гісторыі маёнтка і жыццёвага шляху яго жыхароў. I вось сёлета ў сярэдзіне жніўня пан Кшыштаф зноў наведаў Агарэвічы і на некалькі дзён спыніўся ў доме сваіх продкаў, на базе якога, дарэчы, нядаўна адкрыўся турыстычны комплекс. Падчас трохдзённага знаходжання на Ганцаўшчыне Кшыштафа Свяжынскага з ім сустрэўся намеснік галоўнага рэдактара "Савецкага Палесся" Генадзь Паплаўскі, якому госць з Варшавы больш падрабязна і дакладна расказаў пра лёс дачок Марыі Апацкай, а таксама пра род Свяжынскіх, які быў у блізкіх сваяцкіх сувязях з імі. Мяркуем, што нашым чытачам таксама будзе цікава даведацца пра гэтую неад'емную часцінку гісторыі нашага раёна. |
 Не будзе перабольшаннем сказаць, што ўсё ж найбольш ярка талент В.Гардзея раскрыўся ў паэзіі. Адметныя задаткі яго праявіліся ўжо ў першай кнізе «Касавіца» (1975). Акурат з гэтага зборніка і пачалося стварэнне В.Гардзеем свайго паэтычнага свету, у якім заўсёды ёсць месца спаконвечным матывам дабра, справядлівасці, лучнасці з бацькоўскай зямлёй, любасці да блізкіх людзей. |
 Хто няблага знаёмы з гісторыяй, бадай, ведае, што ў 20—30-я гады мінулага стагоддзя ў Савецкім Саюзе любілі прысвойваць вуліцам імёны знакамітых людзей, а некаторыя партыйныя дзеячы нават мелі гонар «атрымаць» уласныя гарады. Перападала пры гэтым сяму-таму і з вядомых пісьменнікаў. Праўда, ніводзін з іх на горад пры жыцці «замахнуцца» не мог, а «ўласную» вуліцу — калі ласка. Зразумела, пры ўмове, што ён верна служыць партыі. |
 Абапал старажытнага тракта растуць ліпы, якія за гады разгалістымі галінамі счапіліся так, што ўтварылі адмысловы шацёр. Уязджаем у старажытную вёску, былое панскае памесце, якое калісьці належала філантропу Юзэфу Рэйтану і яго жонцы Аліне з роду Гарцінгаў. Паненку за яе любоў і замілаванне тутэйшымі мясцінамі параўноўвалі са знакамітай Эміліяй Плятэр. На жаль, ад былой панскай сядзібы, акрамя ліпавай алеі ды невялічкай цэркаўкі, што стаіць на мясцовых могілках, больш нічога да нашых дзён не захавалася. |
 Спрадвеку ціхія і спакойныя Ганцавічы сёння нагадваюць растрывожаны пчольнік. Куды ні кінь — людзі ў аранжавых шлемах, стрэлы аўтакранаў, экскаватары, самазвалы, бульдозеры, катлаваны, траншэі цеплатрас, штабялі цэглы, пліткі, трубаў… Адусюль чуецца стук адбойных малаткоў, піск электрапілаў, з рыштаванняў сыплюцца іскры газазваркі… Палескі гарадок ператварыўся ў вялікую будаўнічую пляцоўку, каб у пачатку верасня па праву і годна назвацца сталіцай традыцыйнага свята — Дня беларускага пісьменства. |
 Ha Беларусі ўсталявалася добрая традыцыя штогод адзначаць Дзень беларускага пісьменства. Сёлета, ужо ў 18-ы раз, гэтае свята будзе адзначацца ў г.Ганцавічы, і гэта не выпадкова. Ганцаўшчына, маляўнічы куточак Беларускага Палесся, з даўніх часоў славіцца майстрамі беларускага мастацкага слова. |
|
| Хто тут? | Анлайн усяго: 2 Гасцей: 2 Карыстальнікаў: 0
|
|