«Закончыўшы "на выдатна" Малазводскую сямігадовую школу, што ў Брэсцкім раёне, падалася "ў людзі". Мама выправіла мяне вучыцца ў Брэсцкае медвучылішча, а я насуперак яе волі падала дакументы ў Брэсцкае педвучылішча», – прызнаецца ў аўтабіяграфіі Вера Якаўлеўна Зарэцкая (Ляшук), кандыдат педагагічных навук, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы, родам з вёскі Марозавічы Брэсцкага раёна. Яна паспяхова закончыла гэтую навучальную ўстанову. Як выдатніца, атрымала права адразу паступаць у ВНУ. З гонарам называе сваёй альма-матар факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута, які скончыла таксама "на выдатна" – дыплом з адзнакай і спецыяльнасць "выкладчык беларускай і рускай моў і літаратур". Гэтыя прадметы і выкладала ў Дамачоўскай і Камароўскай СШ Брэсцкага раёна. У час настаўніцкай працы акрэсліліся навуковыя прыярытэты: літаратура роднага краю, школьнае краязнаўства, методыка выкладання мастацкага слова.
Нарадзіўся Міхась Рудкоўскі (Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі) светлай вясновай парою — 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў, што на Ганцаўшчыне, у тым мілым куточку Палесся, які да скону дзён будзе самым дарагім і блізкім яго душы месцам у гэтым свеце. Тым родным куточкам, які будзе сілкаваць яго цела і душу ўсё жыццё, праз любоў да якога прыйдзе вялікая любоў да Радзімы, яе гісторыі, трагічнай і гераічнай, да людзей, да чалавецтва, да ўсяго жывога на зямлі. І ў радасці, і ў смутку, дзе б ні быў Міхась, сэрца яго цягнулася да бацькоўскага дому, да родных палёў і лугоў, да шчымліва мілай рачулкі Начанкі…
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.