Серада, 24.04.2024, 05:14

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Іншае

У спісах не значыцца
Раённы краязнаўчы музей займаецца пошукавай і даследчай работай. У гэтым супрацоўнікам установы дапамагаюць мясцовыя жыхары — сведкі тых драматычных падзей, што адбываліся на Ганцаўшчыне ў час фашысцкай акупацыі і ў пасляваенныя годы.

Фотаздымкі з сямейнага альбома гараджанкі I.Г. Дрозд (у дзявоцтве Яворскай), успаміны Г.А. Астахавай з вёскі В. Круговічы, ганцаўчанак Т.С. Бялан і Р.С. Дземянчук дапамаглі вярнуць з небыцця імёны чатырох чалавек, пахаваных як невядомыя ў брацкай магіле воінаў і партызан, што знаходзіцца на плошчы ў райцэнтры. Вось іх імёны: Георгій Георгіевіч Ягораў, 1921 года нараджэння; Максім Ціханавіч Цішкоў, 1909 г. н.; Анатоль Навіцкі (імя па бацьку і год нараджэння не ўстаноўлены); Чалнакоў (імя, імя па бацьку і год нараджэння не ўстаноўлены).


Анатоль Навіцкі

Па крупінках — у архівах, пры сустрэчах са старажыламі, з успамінаў сведкаў — збіралі мы звесткі аб гібелі актывістаў. Вось радкі з запісаў занальнага дзяржаўнага архіва горада Баранавічы (пісьмо ад 19.11.2005 г.) на запыт аб наяўнасці матэрыялаў: "Напярэдадні 8 сакавіка 1946 года старшыня Чудзінскага сельпо А. Навіцкі і начальнік мясцовага аддзялення паштовай сувязі К. А. Рулінскі паехалі ў вёску Чучавічы нарыхтоўваць па дзяржзаказу жывёлу. На зваротнай дарозе іх расстраляла банда”.

"21 чэрвеня 1947 года ў 16 гадзін узброеная банда з засады абстраляла групу людзей на чале са старшынёй Кукаўскага сельскага Савета А.Д. Дрэнем і смяротна параніла М.Ц. Цішкова, беларуса, беспартыйнага, дырэктара школы вёскі Востраў, які прыбыў на работу 18 чэрвеня 1947 года. Праз некалькі мінут ад атрыманага ранення ён памёр. Бандыты ўцяклі ў напрамку вёскі Машукі Клецкага раёна".

"У ноч з 22 на 23 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Будча ўзброеная банда здзейсніла забойства старшыні Чудзінскага сельскага Савета Г.Г. Ягорава, абрабавала некалькі вяскоўцаў і магазін сельпо, парушыла сувязь з райцэнтрам”.

У 1950 годзе ў Ганцавічах забіты інспектар крэдытнага аддзела банка Чалнакоў. Злачынцы патрабавалі ў яго: "Грошы або смерць". Ён выбраў апошняе.

Невядомы — не значыць забыты. Пошукавая работа па вяртанню імён загінуўшых у гады вайны працягваецца.
Катэгорыя: Іншае | Дабавіў: admin (14.05.2009) | Аўтар: Ала ЗАНЬКА-Савецкае Палессе
Праглядаў: 3149 | Тэгі: газета Савецкае Палессе, Алла Занько | Рэйтынг: 1.0/1
Меню
Подробная информация linebet официальный сайт на сайте.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Подробная информация linebet официальный сайт на сайте.
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Подробная информация linebet официальный сайт на сайте.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.