Пятніца, 29.03.2024, 10:43

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Іншае

Мой прадзядуля. Якім ён быў?
Днямі ў рэдакцыю газеты "Савецкае Палессе” прыйшоў ліст ад вучня 4 класа гімназіі Ільі КЛІМАЎЦА. У ім хлопчык піша: "Кожны год у маі мы святкуем Дзень Перамогі. Шкада, што з кожным годам тых, хто набліжаў яе да нас, становіцца ўсё менш. Няма ўжо сярод жывых і майго прадзеда Іосіфа Уладзіміравіча Цвіркі — былога франтавіка. Але памяць аб ім жыве ў сэрцах яго дзяцей, унукаў і праўнукаў. Хацелася б расказаць пра яго чытачам раёнкі".

Што і казаць, малайчына хлопчык: памяць — гэта святое. Сёння мы з задавальненнем друкуем расказ Іль’і пра яго прадзядулю.

null


"Свайго прадзядулю я не памятаю. Калі нарадзіўся, яго ўжо не было на гэтай зямлі. Але мая матуля з такой пяшчотай і так шмат расказвала пра яго, што, здаецца, я ведаў свайго прадзядулю асабіста.

Мама любіць паўтараць: чалавек жыве, пакуль людзі помняць пра яго, думаюць аб ім, згадваюць усе яго добрыя зямныя справы. Якім жа быў мой дарагі прадзядуля?..

8 сакавіка 1925 года ў вёсцы Карацк Клецкага раёна ў сялянскай сям'і Цвіркаў нарадзіўся хлопчык. Назвалі яго Іосіфам. Іосіф быў старэйшым у сям'і, таму з ранняга дзяцінства яму давялося дапамагаць бацькам па гаспадарцы, карміць малодшых братоў і сясцёр. 3 12 гадоў ён пачаў працаваць самастойна. Цяжкі тады быў час, але ніхто нават не здагадваўся, што наперадзе наш народ чакае самае страшнае выпрабаванне — вайна.

Майму прадзядулю было ўсяго васемнаццаць гадоў, калі савецкія войскі вызвалілі ад гітлераўцаў Беларусь. У дзень вызвалення ён першым з'явіўся ў ваенкамат і добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваенную прысягу прыняў 6 жніўня 1944 года, а ўжо 9 жніўня ўдзельнічаў у баях з фашыстамі ў складзе 123 артылерыйскага палка. Потым маладога салдата перавялі ў гвардзейскі гаўбічны полк.

Да 1949 года нёс ваенную службу мой прадзядуля. Дамоў вярнуўся ўзмужнелым чалавекам, які пабачыў за кароткі час такія жахі, што іншым і за ўвесь век не зведаць.

Неўзабаве мой прадзядуля ажаніўся. Адзін за адным з'явіліся на свет трое дзетак — дзве дачкі і сын. Ішлі гады, дзеці выраслі. Сын ажаніўся, дочкі павыходзілі замуж, і ў іх пачалі нараджацца свае дзеці. Першай нарадзілася мая мама Марына. Яна вельмі любіла свайго дзеда і кожны год на Дзень Перамогі хадзіла разам з ім ва ўрочышча Горкі, каб ля святога для кожнага ганцаўчаніна месца — Кургана Славы, устаноўленага там, ушанаваць памяць усіх воінаў-вызваліцеляў. Мама была вельмі цікаўная і пастаянна распытвала дзеда пра вайну. I ён паддаваўся на ўгаворы: расказваў ёй, як Радзіму абараняў, як нямецкія танкі падбіваў, як горад-крэпасць Кёнінгсберг штурмавалі... Расказваў прадзядуля і аб сваім удзеле ў вайне на Далёкім Усходзе супраць японскіх самураяў — саюзнікаў гітлераўскай Германіі. Успамінаў таксама, што ворага яны перамагалі не толькі сілай зброі, але і ваеннай хітрасцю. Згадваў ён і пра свайго баявога таварыша, які падчас бамбёжкі закрыў яго сваім целам, а сам загінуў. Аб тым выпадку прадзядулю, пакуль ён жыў, увесь час напаміналі асколкі бомбы, якія так і не змаглі выняць з ягонай нагі хірургі.

Расказваў прадзядуля маме не толькі пра вайну. Ён быў выдатным музыкантам-самавучкай. Прыйдуць, бывала, у хату госці, ён возьме ў рукі гармонік і зайграе. I так па-заліхвацку, што мая мама не магла ўстрымацца і пачынала пад музыку танцаваць. Іграў мой прадзядуля і на баяне, і на скрыпцы, і на барабане, і на многіх іншых інструментах. Калі ж пад рукамі нічога не было, іграў на звычайных лыжках. Ні адно вяселле не абыходзілася без удзелу майго прадзядулі-музыкі.

Усё было добра, але раптоўна прадзядуля захварэў і яго не стала. Памёр ён 23 лютага... У свята нарадзіўся і ў свята памёр. Выпадковасць?!

Радзеюць рады ветэранаў. Час няўмольны: хутка іх зусім не стане. Дык давайце ж будзем дапамагаць жывым нашым старэнькім бабулям і дзядулям. I не толькі ў Дзень Перамогі, але і ў будні. Ім так патрэбна наша ўвага! Памятайце, што без іх не было б ні нас, ні будучыні нашай краіны, а магчыма, і ўсёй Зямлі”.

Катэгорыя: Іншае | Дабавіў: admin (05.07.2009) | Аўтар: Ілья КЛІМАВЕЦ
Праглядаў: 2251 | Тэгі: газета Савецкае Палессе, Илья Климовец | Рэйтынг: 1.0/1
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.