Чацвер, 25.04.2024, 05:27

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Анатоль Трафімчык

70 гадоў пакту Молатава-Рыбентропа
На днях споўнілася круглая гадавіна адной з самых неадназначных падзей XX стагоддзя – укладання дамовы пра ненападзенне паміж нацысцкай Германіяй і таталітарным Савецкім Саюзам.

Для Беларусі той пакт меў асаблівае значэнне. У выніку яго заходняя частка нашай краіны, у тым ліку Ганцаўшчына, была далучана да БССР. У святле гэтага факту многія надаюць прагрэсіўнае значэнне савецка-германскай дамове. Аднак больш глыбокая аналітыка раскрывае страшную, антычалавечую сутнасць пагаднення Масквы і Берліна.

null
null
Мал. 1. Сакрэтны пратакол па нямецкаму мікрафільму.
(Nazi-Soviet Relations 1939—1941. Washington, 1948, p.196)

null
Мал. 2. Арыгінал сакрэтнага дакумента к пратаколу.
(Архіў Прэзідэнта РФ, Адмысловая папка, пакет № 34).

Як падышлі яны да такой згоды і што атрымалася ў выніку?

Канец 1930-х гт. характарызуецца складанасцю і заблытанасцю ў міжнароднай палітыцы. Сфарміраваліся тры палітычныя лагеры. 1. Англія і Францыя з саюзнікамі. Намінальна (з калоніямі) Англія была самай вялікай дзяржавай і не жадала страчваць пазіцыі. 2. Германія з саюзнікамі. Яны прайгралі Першую сусветную вайну і, выкарыстаўшы перапынак для ўзмацнення, імкнуліся да перадзелу свету. 3. СССР. Сталін галоўнаю мэтаю ставіў распаўсюджанне бальшавіцкай улады на ўвесь свет.

null
Мал. 3. Молатаў падпісвае дагавор,
за ім Рыбентроп, зправа Сталін.

Англія меркавала спіхнуць агрэсію Германіі на ўсход, тым самым ліквідаваць бальшавізм. Германія шукала "жыццёвай прасторы" для разбудовы сваёй імперыі і сапраўды пазірала на славянскія землі аж да Урала. Сталін камбінаваў сутыкненне лбамі заходнія краіны, каб у выніку вайны яны аслабелі, і тады іх можна было б браць голымі рукамі. Спробы арганізаваць сістэму агульнай бяспекі не ўдаліся, бо яны нікому не былі выгадныя. Перамовы Лондана і Масквы таксама закончыліся нічым. А вось на збліжэнне з Берлінам Сталін пайшоў лёгка. Таму што гэта: 1) развязвала рукі Германіі адносна Польшчы; 2) уцягвала ў вайну супраць Германіі Англію і Францыю як польскіх саюзнікаў; 3) павялічвала межы савецкай імперыі.

null
Мал. 4. Англійская карыкатура на Дагавор
аб ненападзенні паміж Германіяй і Савецкім Саюзам.

23 жніўня 1939 г. у Маскве быў падпісаны дагавор аб ненападзенні паміж Германіяй і СССР. Аднак большае значэнне меў не ён, а сакрэтны пратакол да яго, пра што ў Савецкім Саюзе маўчалі амаль да яго распаду, дый сёння ні ў Расіі, ні ў Беларусі многія не любяць ўспамінаць пра той дакумент, які абярнуўся сусветнай катастрофай. Сакрэтны пратакол прадугледжваў перападзел Еўропы.

Прынята лічыць, што Германіі той перападзел аказаўся больш выгадным, бо яна захапіла ледзь не ўсе еўрапейскія краіны. У той жа час не звяртаецца ўвагі, якія аграмадныя тэрыторыі траплялі ў сферу ўплываў Савецкага Саюза: Фінляндыя, Эстонія, Латвія, частка Польшчы... Якраз на падзеле апошняй варта спыніцца падрабязней з прычыны ўваходжання ў II Рэч Паспалітую Ганцаўшчыны.

Канкрэтызацыяй зместу сакрэтнага пратакола пакта Молатава-Рыбентропа многія будуць здзіўлены. Напрыклад, паводле яго, непасрэдна ўказваліся тэрыторыі, на якія меў права Савецкі Саюз, але не абазначаліся краіны, у якіх зацікаўлена Германія. Толькі падзел Польшчы быў абмеркаваны. I вось тут заключаецца чарговая нечаканасць. Паводле сакрэтнага пратакола ад 23 жніўня 1939 г., мяжа інтарэсаў праходзіла каля Варшавы. Гэта значыць, нават па самых мінімальных падліках Савецкаму Саюзу прадугледжвалася каля 60% (!) тэрыторыі II Рэчы Паспалітай (на малюнку № 5 абазначана тлустымі чырвонымі кропкамі).

null
Мал. 5. Мапа падзелу Польшчы. Подпісы Сталін, Рыбэнтроп.

Пасля разгрому Польшчы, у якім прыняў удзел і СССР, яе падзел трохі падкарэкціравалі: дэмаркацыйную лінію аднеслі да Брэста, а ўзамен страты часткі польскай тэрыторыі Літва трапляла ў сферу інтарэсаў Савецкага Саюза. Але нават у гэтым выпадку апошні атрымліваў 51,4% былой II Рэчы Паспалітай – большую частку (гл. карту). У далейшым пра тыя падзеі Сталін сказаў: "Война в Польше это была военная прогулка. Мы с Германией разделили Польшу... Если есть лица виноватые, то мы тоже виноваты" (курсіў наш – Аўт). I пасля гэтых слоў – фактычнага прызнання самога Сталіна – ці можна складваць віну з савецкага кіраўніцтва за развязванне сусветнай вайны?

null

Пра саюзніцкія савецка-германскія адносіны можна і неабходна гаварыць яшчэ шмат. Сёння, калі некаторыя крамлёўскія кіраўнікі імкнуцца абяліць сваіх папярэднікаў, абвастраецца неабходнасць гістарычнай памяці пра падзеі, якія сталі пачаткам самай вялікай бойні, што зведала чалавецтва.
Катэгорыя: Анатоль Трафімчык | Дабавіў: admin (27.08.2009) | Аўтар: Анатоль ТРАФІМЧЫК
Праглядаў: 4064 | Тэгі: пакт Молотова-Рибентропа, Анатоль Трафімчык | Рэйтынг: 4.8/16
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.