Пятніца, 29.03.2024, 14:57

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Ганна Дулеба

Ад паштовай карэты да Інтэрнэта
У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзяў на тэрыторыі Мінскай губерні, у склад якой уваходзіла Ганцаўшчына, сетка паштовых устаноў была вельмі рэдкай. У 1904 годзе, напрыклад, згодна з афіцыйнымі звесткамі, тут налічвалася ўсяго 42 паштова-тэлеграфныя аддзяленні, 35 паштовых і 18 паштова-тэлеграфных кантор. Вельмі маруднай была і дастаўка пошты адрасатам. Асноўны від транспарту для яе перавозкі быў конны. Па стану на 1888 год у Мінскай губерні мелася 27 дзяржаўных конных паштовых станцый, у распараджэнні якіх было 170 коней. Кожная такая станцыя мела пры сабе шматлікія гаспадарчыя пабудовы: канюшні, хлявы для карэт і іншых патрэб, памяшканні, дзе жылі работнік станцыі і адпачывалі "падарожныя людзі" (ямшчыкі вазілі не толькі пошту, але і людзей).

Апрача казённых паштовых станцый у губерні працавалі яшчэ 10 вольных (грамадскіх) станцый. Ад дзяржаўных яны адрозніваліся тым, што коней тут не ўтрымлівалі — для перавозкі пошты і людзей іх па чарзе выдзяляла мясцовае насельніцтва.

У другой палове XIX стагоддзя, з узнікненнем чыгункі, роля конных паштовых станцый некалькі знізілася (менавіта па ёй пачалі дастаўляць пошту). Адпаведна з гэтым у Мінскай губерні зменшылася працягласць конных паштовых трактаў і на пачатак XX стагоддзя складала ўсяго 2100 вёрст.

У межах сучаснага Ганцавіцкага раёна паштовая служба была развіта вельмі слаба. У канцы пазамінулага стагоддзя, напрыклад, тут дзейнічалі ўсяго 3 паштовыя ўстановы: Любашаўская конная паштовая станцыя на тракце Пінск — Клецк, Ганцавіцкае паштовае і Любашаўскае паштова-тэлеграфнае аддзяленні. Пазней, у 1903 годзе, паштовае аддзяленне было адкрыта пры чыгуначнай станцыі Ганцавічы. Першым яго начальнікам быў Аляксандр Грузінскі, якога потым змяніў на гэтай пасадзе Мікалай Ваўчок.

На адным з першых на Ганцаўшчыне паштова-тэлеграфных аддзяленняў — Любашаўскім, якое было заснавана ў сярэдзіне XIX стагоддзя, начальнікамі працавалі Павел Іваноў і Віктар Сакалоўскі.

Як бачым, большасць прозвішчаў першых паштавікоў (акрамя Ваўчка) не тутэйшыя. З гэтага можна зрабіць выснову, што на той час людзей адукаваных, здольных узначаліць і арганізаваць паштовую справу, на Ганцаўшчыне не хапала, а таму працавалі на пасадах начальнікаў пошты людзі прыезджыя, якія мелі адпаведную адукацыю ці вопыт работы ў гэтай сферы.

З пачатку XX стагоддзя паштовыя аперацыі пачалі выконвацца пры Хатыніцкім і Круговіцкім валасных праўленнях, а таксама на чыгуначнай станцыі Малькавічы. Розная карэспандэнцыя — пісьмы, бандэролі, пасылкі, грашовыя пераводы, тэлеграмы адпраўляліся з Ганцаўшчыны па ўсёй Беларусі і ў іншыя рэгіёны Расійскай імперыі.

У наш час на Ганцаўшчыне дзейнічае 21 установа паштовай сувязі, пераважная большасць з якіх знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Ды хіба параўнаеш іх з тымі, што былі 100 гадоў назад! Цяпер любую карэспандэнцыю адсюль можна адправіць Імгненна ў любы канец свету — для гэтага існуе хуткасны Інтэрнет. Але паштовыя скрыні ганцаўчан не пустуюць і зараз: многія жыхары раёна працягваюць перапісвацца са сваякамі і знаёмымі і кожны выпісвае тую ці іншую газету альбо часопіс. Традыцыі старой пошты працягваюцца.
Катэгорыя: Ганна Дулеба | Дабавіў: admin (13.11.2010) | Аўтар: Ганна ДУЛЕБА W
Праглядаў: 2111 | Тэгі: газета Савецкае Палессе, Ганна Дулеба | Рэйтынг: 0.0/0
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.