Серада, 24.04.2024, 05:13

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Ганна Дулеба

З гісторыі населенных пунктаў Ганцаўшчыны, якія перасталі існаваць
На тэрыторыі Ганцавіцкага раёна цяпер знаходзіцца 40 населенных пунктаў. А не так даўно іх было значна больш. Шмат населенных пунктаў па розных прычынах знікла. Многія мясцовыя маладыя людзі не ведаюць нават іх назваў. Але яны засталіся ў памяці старажылаў. Захаваліся звесткі ў пісьмовых крыніцах. Кароткія і сціплыя даведкі пра шматлікія паселішчы Ганцавіцкага раёна, якія перасталі існаваць, аўтар змясціла ў гэтым артыкуле. Вось яны.

Азельніца (Азярніца), былое паселішча ў Люсінскім сельсавеце. Паводле польскага перапісу ад 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета, Палескага ваяводства Польшчы, у якім быў 1 двор, 6 жыхароў (4 мужчыны, 2 жанчыны, усе праваслаўныя і палякі).

Багоўка, колішняе паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. Згодна польскага перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 5 жыхароў (2 мужчыны, 3 жанчыны, усе праваслаўныя беларусы).

Бярозавіца, былое паселішча ў Люсінскім сельсавеце. Па польскаму перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 8 жыхароў (3 мужчыны, 5 жанчын, усе праваслаўныя беларусы).

Варэнушча, колішняе паселішча ў Люсінскім сельсавеце. Па польскаму перапісу 1921 года – фальварак Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 9 жыхароў (4 мужчыны, 5 жанчын, з іх 8 католікаў палякаў, 1 праваслаўны беларус).

Востраў Бор, былое паселішча ў Нацкім сельсавеце. На пачатку XX ст. упамінаецца, як фальварак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні – 1 двор, 7 жыхароў. З 1921 па 1939 гг. у складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу 30 верасня 1921 года – фальварак Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 10 жыхароў (4 мужчыны, 6 жанчын, сярод іх 7 католікаў-палякаў, 3 праваслаўныя беларусы). Побач з фальваркам знаходзілася аднайменная калонія, дзе на 30 верасня 1921 года было 4 двары, 29 жыхароў (16 мужчын, 13 жанчын, у іх ліку 26 католікаў, 3 праваслаўныя, усе палякі). Увайшлі ў склад Кукава-Бор.

Галь, колішняе паселішча Чудзінскага сельсавета. Знаходзілася каля вёскі Чудзін, ва ўрочышчы Кашарова Града. Паводле польскага перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства – 1 двор, 6 жыхароў (4 мужчыны, 2 жанчыны, усе католікі палякі).

Галі, былое паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. Знаходзіцца каля вёскі Раздзялавічы. Паводле польскага перапісу 30 верасня 1921 года хутар Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства – 1 двор, 6 жыхароў (4 мужчыны, 2 жанчыны, усе католікі і палякі). Перастаў існаваць пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Гуркі, былое паселішча ў Любашаўскім сельсавеце. Паводле польскага перапісу 30 верасня 1921 года ўяўляла сабой фальварак Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 2 двары, 19 жыхароў (11 мужчын, 8 жанчын, сярод іх 15 праваслаўных беларусаў і 4 католікі-палякі). Паселішча перастала існаваць ў сярэдзіне 1950-х гадоў.

Даліны 1-я, былое паселішча ў Люсінскім сельсавеце. Па польскаму перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства – 1 двор, 4 жыхары (1 мужчына, 3 жанчыны, усе палякі).

Даліны 2-я, былое паселішча ў Люсінскім сельсавеце, знаходзілася паблізу хутара Даліны 1-я. Паводле перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкана павета Палескага ваяводства Польшчы, 1 двор, 7 жыхароў (6 мужчын, 1 жанчына, усе праваслаўныя палякі).

Дубовая Калода, колішняе паселішча ў Любашаўскім сельскім савеце. На 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы, 3 двары, 17 жыхароў (7 мужчын, 10 жанчын, усе праваслаўныя беларусы). Сселены ў сярэдзіне 1950-х гадоў.

Дзярнавата, былое паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. На 30 верасня 1921 года вядома як лясніцтва Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 6 жыхароў (3 мужчыны, 3 жанчыны, усе праваслаўныя беларусы).

Доўгае, колішняе паселішча ў Малькавіцкім сельсавеце. Па польскаму перапісу 30 верасня 1921 года ўяўляла сабой калонію Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы, у якой было 4 двары, 23 жыхары (8 мужчын, 15 жанчын, усе праваслаўныя беларусы).

Еськавічы, былое паселішча ў Дзяніскавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. – вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, дзе налічвалася: 91 двор, 577 жыхароў. У 1921-1939 гг. у складзе Польшчы, веска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. На 30 верасня 1921 года быў 151 двор, 861 жыхароў (411 мужчын, 450 жанчын, у тым ліку 1 католік-паляк, 844 праваслаўных і 16 іўдзеяў-яўрэяў). У 1960-я гады злілася з суседняй вёскай Дзяіскавічы.

Жыдовічы, былое паселішча ў Агарэвіцкім сельсавеце. У пачатку XX стагоддзя вядома, як фальварак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губрені, ў якім быў 1 двор, 11 жыхароў. У 1921-1939 гадах у складзе Польшчы, фальварак Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 3 двары, 26 жыхароў (15 мужчын, 11 жанчын, у тым ліку 18 католікаў-палякаў і 8 праваслаўных беларусаў). У гэты час побач з фальваркам знаходзілася калонія Жыдовічы, у якой было 9 жылых дамоў, 67 жыхароў (33 мужчыны, 34 жанчыны, у тым ліку 46 палякаў, 21 беларус).

Заастравечча, колішняе паселішча ў Малькавіцкім сельскім савеце. На пачатку XX стагоддзя было вядома як фальварак Хатыніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, у якім быў 1 двор, жыло 7 чалавек. У 1921-1939 гадах фальфарак у складзе Польшчы Хатыніцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства. Па польскаму перапісу 30 верасня 1921 года налічвалася 2 двары, 13 жыхароў (7 мужчын, 6 жанчын, у тым ліку 11 католікаў, 2 праваслаўныя, усе палякі).

Запропасць, былое паселішча ў Малькавіцкім сельсавеце. Уяўляла сабой хутар. Перастаў існаваць ў 1973 годзе.

Каза, былое паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. Паводле перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 8 жыхароў (5 мужчын, 3 жанчыны, усе праваслаўныя беларусы).

Карчомка, былое паселішча ў Любашаўскім сельсавеце. Перастала існаваць ў 1975 годзе.

Крачатоўшчына (Крачалоўшчызна), колішняе паселішча ў Любашаўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. мела статус засценка, адносілася да Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні – 2 двары, 19 жыхароў. У 1921-1939 гг. у складзе Польшчы, засценак Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. На 30 верасня 1921 года налічвалася 6 двароў, 39 жыхароў (20 мужчын, 19 жанчын, у тым ліку 5 католікаў-палякаў, астатнія праваслаўныя беларусы). Уз'яднаны з вёскай Любашава.

Лавіца, былое паселішча ў Дзяніскавіцкім сельсавеце. Згодна польскага перапісу 30 верасня 1921 года ўяўляла сабой лясніцтва Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 10 жыхароў (3 мужчыны, 7 жанчын, усе католікі-палякі).

Лаўска, колішняе паселішча ў Люсінскім сельсавеце. У пісьмовых крыніцах пачатку XX ст. упамінаецца як урочышча Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні – 1 двор, 7 жыхароў. У 1921-1939 гадах у складзе Польшчы, хутар Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. На 30 верасня 1921 года 1 двор, 4 жыхары (2 мужчыны, 2 жанчыны, з іх 3 католікі, 1 праваслаўны, усе палякі).

Лахоўшчына (Лахоўчызна), былое паселішча ў Нацкім сельсавеце. Паводле польскага перапісу 30 верасня 1921 года вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы, у якой было 7 двароў, 34 жыхары (14 мужчын, 20 жанчын, сярод іх 5 католікаў-палякаў, 27 праваслаўных беларусаў). Сумесна з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак – 2 двары, 18 жыхароў (10 мужчын, 8 жанчын, у тым ліку 14 каталікоў-палякаў, 4 праваслаўныя беларусы).

Лесішча, колішняе паселішча ў Люсінскім сельсавеце. У пачатку XX ст. яно ўяўляла сабой урочышча Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губрені – 1 двор, 7 жыхароў. У 1921-1939 гг. знаходзілася ў складзе Польшчы – лясніцтва Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. На 30 верасня 1921 года – 1 двор, жыло 7 чалавек (4 мужчыны, 3 жанчыны, усе праваслаўныя беларусы).

Лечына, былое паселішча ў Малькавіцкім сельсавеце. На 30 верасня 1921 года – хутар Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 2 двары, 12 жыхароў (6 мужчын, 6 жанчын, усе праваслаўныя беларусы).

Лешня, колішняе паселішча ў Дзяніскавіцкім сельсавеце. На 30 верасня 1921 года з'яўлялася хутарам Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 5 жыхароў (4 мужчыны, 1 жанчына, усе права слаўныя беларусы).

Людвікоў (Людвікова), колішняе паселішча ў Чудзінскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вядома як фальварак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні – 1двор, 22 жыхары. У 1921-1939 гг. у складзе Польшчы – хутар Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. Паводле польскага перапісу 30 верасня 1921 года тут было 2 двары, 18 жыхароў (11 мужчын, 7 жанчын).

Мар'янава, колішняе паселішча ў Дзяніскавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. упаміналася як фальварак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні – 1 двор, 11 жыхароў. У 1921-1939 гг. у складзе Польшчы – лясніцтва Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. На 30 верасня 1921 г. быў 1 двор, 9 жыхароў (4 мужчыны, 5 жанчын, усе католікі-палякі).

Нач, паселішча ў Нацкім сельсавеце. На 30 верасня 1921 года – фальварак Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы, у якім было 9 жылых дамоў, 63 жыхары (28 мужчын, 35 жанчын). Зліўся з суседняй вёскай Нач.

Паддубна, былое паселішча ў Нацкім сельсавеце. Знаходзілася ва ўрочышчы Сінечышча. Па польскаму перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 7 жыхароў (5 мужчын, 2 жанчыны, усе католікі палякі).

Пад'ельна, колішняе паселішча ў Чудзінскім сельсавеце. На 30 верасня 1921 года – лясніцтва Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 11 жыхароў (6 мужчын, 5 жанчын, усе праваслаўныя беларусы).

Пакамер, колішняе паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. Згодна перапісу 30 верасня 1921 года – калонія Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 4 жылыя дамы, 20 жыхароў (сярод іх 11 палякаў, 9 беларусаў, усе праваслаўныя).

Падкляшчытна, былое паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. Паводле польскага перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 6 жыхароў (3 мужчыны, 3 жанчыны, усе праваслаўныя беларусы). Перестала існаваць пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Пасека, колішні хутар у Любашаўскім сельсавеце. Не існуе з 1976 года.

Паслы, паселішча ў Дзяніскавіцкім сельсавеце. На 30 верасня 1921 года – лясніцтва Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 11 жыхароў (6 мужчын, 5 жанчын, усе беларусы).

Печышча, былое паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. Па польскаму перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы, было 3 двары, 27 жыхароў (14 мужчын, 13 жанчын, усе праваслаўныя беларусы). Перастаў існаваць у пасляваенны час.

Побераж, колішняе паселішча ў Чудзінскім сельсавеце. На 30 верасня 1921 года – лясніцтва Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 6 жыхароў (4 мужчыны, 2 жанчыны, усе праваслаўныя беларусы).

Посталь, былое паселішча ў Люсінскім сельсавеце. Паводле польскага перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 6 жыхароў (2 мужчыны, 4 жанчыны).

Просеч, колішняе паселішча ў Любашаўскім сельсавеце. На пачатку XX ст. было вядома як засценак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні – 5 двароў, 15 жыхароў. У 1921-1939 гадах у складзе Польшчы, таксама засценак у Круговіцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства. На 30 верасня 1921 года было 4 двары, 27 жыхароў (усе католікі палякі).

Прычка, былое паселішча ў Люсінскім сельсавеце. Па польскаму перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 3 двары, 27 жыхароў (14 мужчын, 13 жанчын, усе праваслаўныя беларусы).

Рубань, былое паселішча ў Малькавіцкім сельсавеце. Вядомы як хутар. Перастаў існаваць у 1976 годзе.

Стружань, былое паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. Паводле перапісу 30 верасня 1921 года – калонія Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы у якой было 4 двары, 23 жыхары (15 мужчын, 8 жанчын, усе праваслаўныя беларусы). Перастала існаваць пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Стружань, былое паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. На 30 верасня 1921 года ўяўляла сабой лясніцтва Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 1 двор, 7 жыхароў. Перастала існаваць у пасляваенны перыяд.

Тамашоўка, колішняе паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. было вядома як хутар Хатыніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні – 2 двары, 21 жыхар. У 1921-1939 гг. у складзе Польшчы, таксама хутар, які адносіўся да Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы. На 30 верасня 1921 года мелася 2 двары, 11 жыхароў (4 мужчыны, 7 жанчын, усе беларусы).

Ходава, былое паселішча ў Хатыніцкім сельскім савеце. Паводле польскага перапісу 30 верасня 1921 – калонія Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 6 двароў, 37 жахароў (15 мужчын, 22 жанчыны, усе праваслаўныя беларусы). Перастала існаваць у 1950-60-я гг, калі яшчэ мелася каля 20 двароў, дзейнічала пачатковая школа.

Шырня, былое паселішча ў Хатыніцкім сельсавеце. Па польскаму перапісу 30 верасня 1921 года – хутар Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы – 2 двары, 10 жыхароу (6 мужчын, 4 жанчыны, усе праваслаўныя беларусы).

Такім чынам, на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна перастала існаваць каля 50 населенных пунктаў, у асноўным у другой палове XX ст. Гэта былі пераважна дробныя паселішчы – хутары, урочышчы і да таго падобныя.
Катэгорыя: Ганна Дулеба | Дабавіў: admin (04.12.2009) | Аўтар: Ганна ДУЛЕБА - Савецкае Палессе
Праглядаў: 2855 | Тэгі: Ганцавіцкі раён, газета Савецкае Палессе, Ганна Дулеба | Рэйтынг: 5.0/5
Меню
Как передается гепатит с научная статья. Как передается гепатит www.gepatit.ru.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Как передается гепатит с научная статья. Как передается гепатит www.gepatit.ru.
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Как передается гепатит с научная статья. Как передается гепатит www.gepatit.ru.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.