Пятніца, 29.03.2024, 09:35

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Канстанцін Мохар

Гэта наша з вамі гісторыя
У верасні гэтага года адзначалася знамянальная дата ў жыцці беларускага народа – 70-годдзе ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР. 15 студзеня 2010 года такі ж юбілей будзе святкаваць і Ганцавіцкі раён. З чаго ўсё пачыналася? Перагорнем разам старонкі нашай гісторыі...

null
Карта Ганцавіцкага раёна

Да гістарычнага аб'яднання беларускага народа ў адзіную сям'ю тэрыторыя сённяшняга раёна ўяўляла сабой даволі непрывабны і, сказаў бы, самотны малюнак. Прамысловасці амаль ніякай, калі не лічыць некалькіх ветраных млыноў, ручной маслабойкі, пяці лесапілак, паравога млына, цагельні, бойні, сукнавальні, смалакурні, рубільні... Ды многія з гэтых нешматлікіх "гігантаў" мясцовай прамысловасці з-за ахапіўшага Польшчу ў канцы 30-х гадоў эканамічнага крызісу спынілі сваю дзейнасць.

Не лепшым чынам выглядала і сельская гаспадарка. На Ганцаўшчыне налічвалася 6 тысяч дробных сялянскіх гаспадарак, 29 працэнтаў сялян не мелі коней, 36 працэнтаў – зямлі. У тых жа, хто яе меў, надзелы беднай неўрадлівай зямлі не перавышалі аднаго гектара. Пракарміцца з яе сем'і, якія ў сярэднім складаліся з 10-12 чалавек, не маглі. Вясковы народ вёў паўгалоднае існаванне.

З культурных цэнтраў тут працавалі тры клубы і дзве маленькія бібліятэкі. Дзейнічалі восем цэркваў, дзве сінагогі, касцёл, пяць баптысцкіх малітоўных дамоў. Лячылі мясцовае насельніцтва 3 урачы, 10 малодшых медыцынскіх работнікаў. I гэта больш чым на трыццаць тысяч насельніцтва!

На ўвесь раён мелася дзве аўтамашыны (адна належала ксяндзу), 7 матацыклаў, 150 веласіпедаў. Вось і ўсё багацце тагачаснага люду.

Заходнікі з зайздрасцю пазіралі на сваіх усходніх братоў-беларусаў, якія ў вольнай краіне самі былі кавалямі свайго лёсу, нягледзячы на пэўныя палітычныя нестасункі таго складанага перыяду. Многія нелегальна пераходзілі савецка-польскую мяжу, каб пераканацца, што там людзям жывецца лепш, чым ім. А пераканаўшыся, вярталіся назад, каб расказаць аб убачаным. За такія "рэйды" многія траплялі ў турмы. Таму вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года большасць насельніцтва Заходняй Беларусі ўспрыняла з радасцю.

А ў канцы кастрычніка 1939 года ў Беластоку сабраўся Народны сход Заходняй Беларусі, удзельнікі якога выказалі гарачае жаданне аб уз'яднанні з БССР і прынялі адпаведную дэкларацыю. Адным з 926 дэлегатаў гэтага сходу быў жыхар вёскі Ганцавічы Антон Сцяпанавіч Клявец.

12лістапада 1939 года нечарговая 3-я сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Закон "Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР".

Знамянальнай датай у гісторыю нашага народа ўвайшло 4 снежня 1939 года. Менавіта ў той дзень выйшаў указ Вярхоўнага Савета СССР аб утварэнні на вызваленых тэрыторыях у складзе БССР новых абласцей: Беластоцкай, Брэсцкай, Баранавіцкай, Пінскай, Вілейскай.

15 студзеня 1940 года стала чарговым этапам рэфармавання органаў мясцовага самакіравання. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР былі скасаваны Драгічынскі, Косаўскі, Пінскі, Лунінецкі і Столінскі паветы, якія існавалі на тэрыторыі Пінскай вобласці, а замест іх былі ўтвораны 11 раёнаў, у тым ліку і Ганцавіцкі. Былому мястэчку Ганцавічы быў нададзены статус гарадскога пасёлка. На той час, акрамя Ганцавіч, у Пінскай вобласці былі яшчэ два гарпасёлкі – Драгічын і Іванава, 4 гарады – Пінск, Давыд-Гарадок, Лунінец, Столін.

Архіўныя дакументы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці сведчаць, што на момант утварэння раёна яго тэрыторыя складала 2228 квадратных кіламетраў, на якой пражывалі 35351 чалавек, з якіх 2655 – у райцэнтры. Дарэчы, тэрыторыя тагачаснага раёна была на 528 квадратных кіламетраў большай за сённяшнюю.

12 кастрычніка 1940 года таксама цікавая дата ў нашай гісторыі: адбылося адміністрацыйнае дзяленне тэрыторыі раёна на сельсаветы. Усяго іх было створана 12. Акрамя існуючых сёння, былі ўтвораны Ганцавіцкі, Круговіцкі, Кукаўскі, Лактышоўскі, Навасёлкаўскі і Рожанскі сельсаветы.

У тым жа годзе адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР. Дэпутатам саюзнага парламента ад Ганцаўшчыны быў выбраны Антон Сцяпанавіч Клявец.

На тэрыторыі нядаўна ўтворанага раёна ствараліся органы мясцовага кіравання, новыя прадпрыемствы, школы, культурна-асветніцкія ўстановы, аховы здароўя, першыя калгасы, МТС і іншыя. На Ганцаўшчыне пачыналася новае жыццё.
Катэгорыя: Канстанцін Мохар | Дабавіў: admin (29.12.2009) | Аўтар: Канстанцін МОХАР - Савецкае Палессе
Праглядаў: 2836 | Тэгі: Канстанцін Мохар, газета Савецкае Палессе, Ганцавіцкі раён | Рэйтынг: 1.1/13
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.