Аўторак, 23.04.2024, 14:57

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Святлана Локтыш

Франтавыя дарогі Валецкага
3 пажоўклага фотаздымка ў акуратнай рамачцы глядзіць са сцяны малады салдат. На яго грудзях два ордэны — Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны, медалі "За адвагу" I "За перамогу над Германіяй". Такім быў Аляксандр Канстанцінавіч Валецкі з вёскі Нач у 1945-м.

Даўно адгрымелі баі, але памяць не спяшаецца хаваць іх адгалоскі ў свае тайнікі. Не-не ды былы салдат зноў пачынае згадваць гарачы жнівень 44-га года, калі ён, 22-гадовы юнак, адправіўся на фронт, жорсткія баі ў Польшчы і Германіі, таварышаў па зброі. Згадвае і расказвае жонцы Але¬не Міхайлаўне, якая разам з ім суперажывае падзеі таго ліхалецця, родным, знаёмым.

Вось і ў час нашай сустрэчы мы не раз вярталіся да тых падзей і былы салдат не мог стрымаць цяжкіх уздыхаў: хіба можна забыць такое? І дагэтуль вайна адгукаецца бяссоннымі начамі, старымі ранамі. "Магчыма, цяпер Алесь (так клічуць яго родныя — С. Л.) бачыў бы свет, — заўважае Алена Міхайлаўна, — калі б тады..."

А тады ён разам з падпалкоўнікам Іванам Рыгоравічам Лукіным, у якога служыў ардынарцам, знаходзіўся на перадавой. Было гэта на тэрыторыі Польшчы. Бой ішоў жорсткі. Вораг абстрэльваў савецкіх салдат з "высоткі", і шалёная куля трапіла Аляксандру ў брыво. Ён упаў, а калі апрытомнеў, адразу працёр вочы, каб зразумець, ці захаваўся зрок. 3 гарачкі ж першае, што прыйшло ў галаву, было пытанне: навошта жыць сляпым, як вярнуцца калекам дамоў, "заваліць" дарагім людзям рукі? І рашэнне: лепей устаць, няхай другая куля давершыць справу першай.

Але Аляксандр не згубіў зрок! Калі сціхлі гарматы, таварышы адправілі яго ў шпіталь.

А потым — ізноў фронт і наступленне. Аднойчы пры перадыслакацыі іх падраздзялення на новыя пазіцыі дарогу ім перабегла ліса і схавалася ў недалёкім ляску. Байцы спыніліся, прыціхлі, чакаючы: калі назад вернецца звер, значыць, у лесе нехта ёсць. Ажно ж ліса не вярнулася, і салдаты ўпэўнена пайшлі наперад, перайшлі раку Шпрэе.

"Вось на якія дробязі нават звярталі тады ўвагу," — любоўна паглядае на дарагога чалавека Алена Міхайлаўна і папраўляе на ім камізэльку. "Вы так хвалюецеся за мужа..." — запытальна гляджу на жанчыну. "А як жа? — адказвае. — Ён жа для мяне па жыцці неблагім быў. Цяпер, калі яму цяжка без зроку, клапачуся пра яго”.

Наша гаворка плаўна перацякае на мірныя тэмы. Дзякуй Богу, не толькі ж вайна была ў жыцці гэтых людзей. Аляксандр Канстанцінавіч паспеў і папрацаваць на карысць сваёй краіны — у калгасе, загадчыкам гаспадаркі ў школе і пазней — возчыкам у ветлячэбніцы. Жартавалі тады людзі: маўляў, "хуткая дапамога" наша — машын жа яшчэ не хапала і конік быў галоўнай цяглавой сілай.

Аляксандр Канстанцінавіч — не толькі ветэран вайны, але і працы. Сына і дзвюх дачок паставілі Валецкія на ногі, маюць чацвярых унукаў. Так што ёсць надзейны працяг, ёсць на каго абаперціся. Значыць, недарэмна ветэран змагаўся за мірнае неба.

null null
НА ЗДЫМКАХ: А. К. Валецкі ў 1945 годзе; А. К. і А. М. Валецкія.
Катэгорыя: Святлана Локтыш | Дабавіў: admin (09.04.2009) | Аўтар: Святлана ЛОКТЫШ - Савецкае Палессе
Праглядаў: 2743 | Тэгі: газета Савецкае Палессе, Светлана Локтыш | Рэйтынг: 0.0/0
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.