Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Аўторак, 28.11.2023, 14:59 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЯЛОВАЯГалоўная »ЯЛОВАЯ (Еловая - русс.) — вёска ў складзе Хатыніцкага с/с, за 26 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра горада Ганцавічы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на аўтадарозе Ганцавічы — Лагішын. 28 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 25 жыхароў. Уезд у Яловую з боку вёскі Хатынічы Уезд у Яловую з боку вёскі Бобрык Пінскага раёна Паводле перапісу 1897 г. — урочышча Хатыніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, 3 двары, 28 жыхароў. У 1909 г. 1 двор, 8 жыхароў. З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, калонія Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 11 дамоў, 63 жыхары. З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хатыніцкім с/с. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да 07.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях з ворагамі ці прапалі без вестак 3 вяскоўцы. Будынак былога магазіна З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. ў вёсцы 144 жыхары. Цэнтральная вуліца вёскі Пінская Планіровачна складаецца з прамалінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з поўначы на поўдзень, з поўдня да яе прымыкае завулак, арыентаваны на паўднёвы захад. Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|