Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Серада, 29.11.2023, 11:54 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЗАДУБ'ЕГалоўная »ЗАДУБ'Е (Задубье - русс.) — вёска ў складзе Малькавіцкага с/с, за 34 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 174 двары, 317 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 283 жыхары. Уезд у населены пункт з боку вёскі Малькавічы У 19 — пачатку 20 ст. вёска ў Дабраслаўскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. ў Задуб'і налічвалася 58 двароў, 333 жыхары. З 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска і фальварак Дабраслаўскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, разам у вёсцы і фальварку 85 дамоў, 479 жыхароў. Прыдарожны крыж пры ўездзе ў населены пункт Прыдарожны крыж насупраць ад праваслаўнай капліцы Прыдарожны крыж паблізу ад могілак З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. У 1940 г. вёска, 166 двароў 492 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 03.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі. захопнікамі. На франтах вайны загінулі ці прапалі без вестак 27 жыхароў вёскі. У снежні 1943 г. гітлераўцы амаль поўнасцю спалілі вёску, знішчыўшы 149 двароў, і загубілі 48 жыхароў. Помнік на магіле сям'і Малышкаў Пасля вайны вёска адноўлена, ахвяры фашызму ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе Хатынь. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 801 жыхар. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Лунінецкім раёне. У 1970 г. 866 жыхароў. Будынак былой базавай школы У вёсцы дзейнічаюць клуб-бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі. Клуб-бібліятэка Магазін У цэнтры Задуб'я каля будынка клуба ў 1967 г. пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ці былі катаваны акупантамі. Помнік землякам Планіровачна складаецца з арыентаванай з паўднёвага захаду на ўсход (крыху выгнутай у сярэдзіне на поўнач) вуліцы, якую перасякаюць 2 дугападобныя (выгнутыя да цэнтра вёскі) вуліцы, да іх прымыкаюць шэраг завулкаў і адасобленых участкаў забудовы.
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|