Субота, 27.07.2024, 03:58

ДЗЕРАЎНЯНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
ДЗЕРАЎНЯНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Дзераўная Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.


Мураваны храм заснаваны ў 1598 г. па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла і яго жонкі Галькі Эўфіміі Вішнявецкай паводле тэстаменту Эўфіміі Вярбіцкай (жонка валынскага ваяводы Андрэя Вішнявецкага). Верагодны будаўнік храма — віленскі канонік Войцех Сялява. У інвентары 1593 г. адзначаны ў стадыі будаўніцтва. У пачатку 17 ст. пераасвячоны на Прачысценскі касцёл, які ў другой палавіне стагоддзя набыў вежу на фасадзе, у пачатку 18 ст. адрэстаўрыраваны.

Помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу. Храм аднавежавы, прамавугольны ў плане з паніжанай пяціграннай апсідай і прыбудаванымі да яе бакавымі прамавугольнымі сакрысціямі. Трох'ярусная (васьмярык на дзвух чацверыках) шатровая вежа ўзвышаецца над галоўным паўночным фасадам, яе вуглы ў ніжняй частцы ўмацаваны контрфорсамі, грані крапаваны высокімі арачнымі нішамі. Бакавыя сцены ўмацаваны контрфорсамі-пілонамі ў прасценках высока ўзнятых паўцыркульных аконных праёмаў.

Аднанефавая малітоўная зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках з распалубкамі над аконнымі праёмамі. Алтарная частка адкрываецца ў залу вялікім арачным прасветам. Нартэкс і сакрысціі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам выступае галерэя хораў з арганам, падтрыманая чатырмя калонкамі. На хоры вядуць дзве бакавыя лесвіцы, размешчаныя ў тоўшчы сцен. Пад вокнамі — плоскія арачныя нішы.

Дэкаратыўна-мастацкае афармленне інтэр'ера ўключае тры алтары барочнай стылёвай трактоўкі, класіцыстычны амбон, галерэю гарэльефных пано-стацый, арнаментальны роспіс скляпенняў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 36
Гасцей: 36
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.