Субота, 27.07.2024, 03:09

ГАЛЫНКАЎСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
ГАЛЫНКАЎСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Галынка Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1891 г. з цэглы як царква на месцы папярэдняга храма 1714 г. У аснову будынка пакладзены тыпавы праект № 14. У 1922 г. перароблены пад касцёл і асвячоны архібіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім. Закрыты ў 1947 г., вернуты парафіянам і адноўлены ў 1989 г.


Помнік архітэктуры стылю неакласіцызму. Падоўжана-восевую крыжовую ў плане кампазіцыю храма фарміруюць шырокі нартэкс з двух'яруснай чацьверыковай званіцай над ім, неф з бакавымі крыламі трансепта, прамавугольная апсіда, да бакоў якой далучаны драўляныя сакрысціі. У завяршэнні пакатага чатырохсхільнага даху цэнтральнага аб'ёму невялікі чацверыковы барабанчык з шатровьім пакрыццём. Над званіцай узведзена шатровая каркасная вежачка-ліхтар. Фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў вялікіх прафіляваных ліштвах, апяразаных прафіляваным карнізам, Тарцы аб'ёмаў завершаны трохвугольнымі франтонамі. Прамавугольны ўваходны праём аформлены арачным парталам і завершаны паўкруглай люкарнай.

Унутры ў сяродкрыжжа храма, перакрытае самкнутым чатырохгранным купалам, лучковымі аркамі адкрываюць апсіда і крылы трансепта. У інтэр'еры тры алтары ў стылі неакласіцызму. Цэнтральны трох'ярусны алтар узняты на шырокі пастамент і фланкіраваны скульптурамі святых апосталаў Пятра і Паўла. У левым кутку прэсбітэрыя на слупе ўзняты гранёны амбон. Пры ўваходзе драўляныя хоры на двух васьмігранных слупах.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 56
Гасцей: 56
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.