Субота, 27.07.2024, 03:17

ГЕРМАНОВІЦКІ КАСЦЁЛ ПЕРАМЯНЕННЯ ГАСПОДНЯГА

Галоўная »
ГЕРМАНОВІЦКІ КАСЦЁЛ ПЕРАМЯНЕННЯ ГАСПОДНЯГА размяшчаецца ў паўночнай частцы вёскі Германавічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1770—87 гг. з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтка Ігнація Зрыні-Шырына. 3 1948 г. закрыты. Перададзены вернікам у 1988 г.


Помнік архітэктуры «віленскага барока». Храм падоўжнай сіметрычна-восевай ярусна нарастаючай да галоўнага фасада кампазіцыі, якую фарміруюць прамавугольны ў плане неф і акруглая апсіда з нізкімі бакавымі сакрысціямі. Франтальны фасад вырашаны пластычнай архітэктурнай кулісай вертыкальна накіраванай кампазіцыі. Ажурнасць і скульптурнасць пяціярусных чацверыковых вежаў дасягаецца выкарыстаннем скразных лучковых і арачных праёмаў, круглых люкарнаў, вуглавых лапатак, увагнутымі гранямі верхніх ярусаў. Паміж вежамі размешчаны высокі фігурны шчыт з пілястравым порцікам. Пластычна насычаны галоўны фасад кантрастна спалучаецца з плоскаснымі сценамі асноўнага аб'ёму храма. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны лучковыя сандрыкі, рустыка, фігурныя філёнгі, тонкапрафіляваныя карнізы. Уваход аформлены порцікам.

Унутры неф храма перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках і люнетах высока ўзнятых лучковых аконных праёмаў. Пяцігранная апсіда перакрыта самкнутай рабрыстымі люнетамі конхай і адкрыта шырокім арачным прасветам. Па перыметры зала апяразана антаблементам з прафіляваным карнізам, дэкарыравана ляпнымі выявамі галовак пуцці, раслінным арнаментам, крапавана канеліраванымі пілястрамі, капітэлі якіх дэкарыраваны ляпнымі галоўкамі херувімаў і ракайльнымі рагалікамі. Над вузкім нартэксам на двух слупах, трайной аркадзе і крыжовых скляпеннях узнесены выгнутыя дугой хоры, дэкарыраваныя канеліраванымі пілястрамі (зялёнае стука), паміж якімі ракайльнае пано з ляпнымі выявамі музычных інструментаў. Цэнтральны і дзве вуглавыя стукавыя алтары вырашаны трох’яруснай барочнай кампазіцыяй з выгнутымі прафіляванымі карнізнымі паясамі на карынфскіх калонах. Авальная люкарна ў верхнім ярусе цэнтральнага алтара запоўнена вітражнай кампазіцыяй «Перамяненне Гасподняе». На правай пілястры прэсбітэрыя навешаны амбон пластычна выгнутай барочнай формы, над якім купальны балдахін; дэкарыраваны ляпнымі гірляндамі, ламбрэкенамі. Убранне інтэр'ера дапаўняе арнаментальна-раслінная размалёўка верхняй часткі сцен і падпружных арак.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.