Субота, 27.07.2024, 02:30

ГРАНДЗІЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА РОХА

Галоўная »
ГРАНДЗІЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА РОХА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Грандзічы Гродзенскага раёна. Пабудавана ў 1906—10 гг. з цэглы на месцы драўлянага храма (адзначаны ў 1840 г.) паводле праекта гродзенскага губернскага архітэктара У.А.Срокі. Закрыта ў 1961 г. (прыстасавана пад склад), вернута ў 1990 г., адбудавана ў 1992 г., перабудавана ў 2002—2003 гг. Прыпісана да Гродзенскага фарнага касцёла.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Кампактны прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам з вальмамі над трохграннай апсідай. Бакавыя прамавугольныя крылы трансепта пад вальмавымі дахамі дабудаваны ў канцы 20 ст. У шчыпец галоўнага фасада ўбудавана чатырохгранная вежачка для звона і крыжа. Элементы архітэктурнага дэкору — стральчатыя нішы, вокны і праёмы, двухступеньчатыя контрфорсы — выкананы якаснай адкрытай муроўкай з жоўтай цэглы. Над уваходам навісае балкончык, злучаны дзвярамі-акном з хорамі.

Малітоўная зала перакрыта стральчатым, апсіда самкнутым корабавым скляпеннямі. У ёй пастаўлены невялікі драўляны неагатычны алтар, па баках якога стральчатыя акенцы, запоўненыя каляровымі сюжэтнымі вітражамі. Антрэсоль хораў узнята пад скляпенне шырокім арачным прасветам, амбежавана рэльефнай балюстрадай.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.