Субота, 27.07.2024, 03:35

ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА

Галоўная »
ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА размяшчаецца ў занёманскай частцы горада Гродна па вуліцы Рэпіна. Была пабудавана ў 1818—21 гг. з цэглы па фундацыі графа Кароля Медэма пры сядзібна-паркавай рэзідэнцыі маёнтка Аўгустова, пажалаванага ў 1797 г. генералу ад інфантэрыі графу Маўрыкію Пятровічу Дэ Ланці. З'яўлялася фамільным маўзалеем-пахавальняй, была прыпісана да касцёла Маці Божай Анёльскай францысканскага кляштара г. Гродна. Па ідэі фундатара капліца павінна была нагадваць сабор святога Пятра ў Рыме. Зруйнавана разам з сядзібай у Першую сусветную вайну (1915). Адноўлена ў 1996—98 гг. паводле праекта, распрацаванага архітэктурна-канструктарскім бюро С.Шэйко.


Помнік архітэктуры класіцызму. Цэнтрычнае квадратнае ў плане збудаванне, накрытае паўсферычным купалам з ліхтаром з крыжом. Па перыметры кубападобны аб'ём акаймаваны дарычным (трыгліфным з метопамі) фрызам і карнізам на дэнтыкулах. Метопы запаўняліся ўтопленым у рошчыну рознакаляровым шчэбнем, што стварала маляўнічы пояс на фоне белай тынкоўкі сцен. Прамавугольны ўваходны партал размешчаны ў нішы, фланкіраванай дзвюма калонамі; па баках паўкруглыя люкарны. Зала капліцы (першапачаткова мела форму ратонды) перакрыта сферычным купалам, сцены крапаваны НІША - нішамі-экседрамі, прасценкі — канелюраванымі пілястрамі. У алтары быў размешчаны абраз «Маці Божая», па баках якога стаялі скульптуры святых апосталаў Пятра і Паўла ў поўны рост. Пад капліцай крыпта, у якой былі пахаванні рода Ланці. Капліца акаймавана мураванай агароджай з брамай-званіцай (двух'ярусная з лучковым праездам і прамавугольнымі прасветамі яруса-звона).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 39
Гасцей: 39
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.