Серада, 18.09.2024, 01:32

ІВАНАЎСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
ІВАНАЎСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца ў цэнтры горада Іванава Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1848 г. з цэглы намаганнямі ксяндза К.Палівона, асвячоны ў 1852 г. біскупам В.Жылінскім.


У 1899 г. адрамантаваны на ахвяраванні прыхаджан. На 1935 г. налічваў каля 1450 парафіян. Меліся філіяльныя могілкавыя капліцы ў горадзе і вёсках Баландзічы і Моладава. У савецкі час быў прыстасаваны пад Дом культуры. Адноўлены ў 1990-я гг., акаймаваны мураванай агароджай з цэнтральнай брамай і бакавымі трох’яруснымі купальнымі вежамі.


Помнік архітэктуры ампіру. Прамавугольны ў плане (22,5 х 12,5 м) будынак пад двухсхільным дахам на галоўным фасадзе завершаны трохступеньчатым атыкам, раскрапаваны пілястрамі абапал уваходнага партала з арачнай люкарнай над ім. Пілястрамі крапаваны і бакавыя фасады, расчлянёныя на два ярусы прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Будынак акаймаваны антаблементам з прафіляваным карнізам на дэнтыкулах. У інтэр'еры зала перакрыта плоскай столлю, апсіда вылучана бакавымі сакрысціямі. Пры ўваходзе галерэя арганных хораў на двух калонах.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1419]
Здарэнні [496]
Грамадства [492]
Эканоміка [38]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.