Субота, 27.07.2024, 03:32

КАСЦЯНЕВІЦКІ КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ

Галоўная »
КАСЦЯНЕВІЦКІ КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Касцяневічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1763 г. з цэглы езуітамі на ахвяраванні парафіян і мядзельскага падчашага М.Відманта і намаганнямі ксяндза-езуіта Ф.Сулістроўскага. Абнесены бутавай агароджай з трох'арачнай брамай. Рэстаўрыраваны ў 1979 г.


Першы парафіяльны драўляны касцёл Ігнація Лаёлы ўзнік у 1662 г., калі ўладальнік маёнтка П.Ляскоўскі ў 1652 г. запрасіў сюды езуітаў, якія заснавалі місію. К канцу 19 ст. парафія налічвала да 5 тысяч прыхаджан, напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — каля 6 тысяч.

Помнік архітэктуры позняга барока. Вырашаны суцэльным прамавугольным у плане аб'ёмам пад высокім двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад з фігурным шчытом з бакавымі валютамі і арачным праёмам па цэнтры, крапаваны пілястрамі, завершаны шматслаёвым хвалістым карнізам. Падобны шчыт упрыгожвае нізкую бакавую сакрысцію. Рытм бакавых фасадаў ствараюць лучковыя аконныя праёмы і пілястры ў прасценках, якія крапуюць тонкапрафіляваны карніз.

Зала перакрыта драўляным каробчатым скляпеннем, сцены крапаваны слаістымі пілястрамі. Барочны архітэктанічны алтар вырашаны каланадай іанічнага ордэра з паўцыркульнай нішай па цэнтры і тонкапрафіляваным карнізам у завяршэнні. У інтэркалумніях гіпсавыя пафарбаваныя скульптуры святых. Авальная лесвіца ў тоўшчы фасаднай сцяны вядзе на драўляныя хоры, узнятыя на двух мураваных пілонах. Мастацкай каляровай мазаікай выкладзена керамічная падлога залы. Пад апсідай і паловай храма скляпеністая крыпта.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.