Субота, 27.07.2024, 03:29

КРОШЫНСКІ КАСЦЁЛ БОЖАГА ЦЕЛА

Галоўная »
КРОШЫНСКІ КАСЦЁЛ БОЖАГА ЦЕЛА разшмяшчаецца каля могілак у заходняй частцы вёскі Крошын Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1920-я гг. з цэглы ў маёнтку Радзівілаў на месцы касцёла 1818 г. У храме быў размешчаны музей беларускага паэта П.Багрыма (1813—1891 гг.), які нарадзіўся ў Крошыне і вучыўся ў мясцовай парафіяльнай школе, заснаванай ксяндзом В.Малішэўскім (пахаваны на могілках). У цокалі храма вапнавыя квадры з імёнамі фундатараў (Я.Касакоўскі, памёр 03.03.1901 г.; М.Пашкевіч і інш.).


Помнік архітэктуры мадэрна. Прамавугольны ў плане, узняты на высокі цокаль будынак з пашыранай алтарнай часткай і прамавугольнай апсідай-рызалітам, завершанай двухгранным шчытом. Фасад прарэзаны па цэнтры высокай і глыбокай арачнай нішай, фланкіраванай лапаткамі і прамавугольнымі нішамі. У завяршэнні фасада высокі прамавугольны атык з двухгранным шчытом і вуглавымі чатырохграннымі пінаклямі; па цэнтры рэльефная выява крыжа. Двухсхільны дах з вальмай над апсідай завершаны вытанчанай васьміграннай шатровай сігнатуркай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з арачнымі броўкамі. Атынкаваныя і пабеленыя фасады кантрастуюць з паліхромнай муроўкай магутнага цокаля вапнавымі квадрамі.


У інтэр'еры апсіда адкрыта ў неф арачным прасветам і асветлена тарцовай паўкруглай люкарнай. Памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, з якіх у цэнтры залы звісае бронзавая жырандоля, якую, як лічыцца, выконваў Паўлюк Багрым. Пры ўваходзе галерэя хораў. Абраз 19 ст. «Апостал».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.