Субота, 27.07.2024, 03:06

ЛЕПЕЛЬСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА

Галоўная »
ЛЕПЕЛЬСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА размяшчаецца на паўночнай ускраіне горада Лепель Віцебскай вобласці, акаймаваны металічнай агароджай на мураваных слупах. Пабудавана ў 1857—76 гг. з цэглы на сродкі мясцовага абывацеля Мальчэўскага. 3 1990-х гг. дзейнічае.


Патрон касцёла Л.Сапега ў 1604(9) г. асадзіў тут манахаў ордэна бернардзінцаў, касцёл якіх фундаваны ў 1650 г. Двойчы (у 1770 і 1833) гарэў.

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Належыць да тыпу базілікальных трохнефавых двухвежавых храмаў з трансептам. Аб'ёмы нефаў, сакрысцій, крылаў трансепта складаюць ступеньчатую кампазіцыю, дамінантамі якой з'яўляюцца каркасныя чатырохгранныя вежы фасада з высокімі арачнымі прасветамі. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам, дэкарыраваны лапаткамі і карнізамі з сухарыкамі, фігурнымі філёнгамі вакол круглых люкарнаў. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

Унутры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках і падпружных арках, бакавыя — крыжовымі; сцены крапаваны пілястрамі і апяразаны прафіляваным карнізам. Над уваходам высока ўзнятая на трохпралётную аркаду антрэсоль хораў. На алтарнай сцяне абразы «Ісус Хрыстос» і «Святы Казімір», у левым бакавым алтары абраз «Маці Божая Вастрабрамская».

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.